Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/188

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМКОВАЕ БУДАЎНІЦТВА XIII–XVI СТ.

нутранога муру, які аддзяляў галоўны дзядзінец замку ад панадворку малога палацу. Магчыма, што ён складаўся з дзьвёх частак, між якіх знаходзілася брама, падобна да таго, як гэта часткова паказана на пляне Россі і адпаведным яму малюнку; але дакладна высьветліць яго разьмяшчэньне і, галоўнае, плян — немагчыма, нават на падставе дасканалых зарысовак Смуглевіча, паколькі апошнія маюць, усё-ж, занадта фрагмэнтарны характар. Адзінае, што больш-менш ясна з захаваных крыніц, гэта агульныя формы яго фасаду, што добра відаць на памянёнай ужо намі вышэй старадаўняй літографіі, якая належыць, бясспрэчна, да самага пачатку XIX сталецьця, бо Катадральны касьцёл паданы на ёй ужо ў перабудаваным у клясычным стылі выглядзе, перабудоўка-ж гэтая была распачата ў 1783 годзе і скончылася ў 1801.

Прылеглая да Катадральнага касьцёлу частка палацавага будынку паказана на гэтай літографіі ў выглядзе простага і крыху суровага раlazzо ў характары раньняга італьлянскага рэнэсансу, з простымі гладкімі мурамі, падзеленымі па горызонталях з дапамогай магутных гзымсаў. Характэрную яснасьць гэтага горызонтальнага падзелу крыху парушаюць толькі дзьве досыць масыўныя вежападобныя чатырохсьценныя прыбудоўкі, якія знаходзяцца на самым галоўным фасадзе. Прыбудоўкі гэтыя маюць аднолькавую вышыню з усім будынкам, і можа быць прызначаны былі ў якасьці абапорных контрфорсаў, служачы ў той самы час і для зьмяшчэньня нейкіх нутраных памяшканьняў, напрыклад, усходаў, на што як-быццам паказваюць маленькія вокны правае прыбудоўкі, разьмешчаныя дыягональна. Што датычыць другой, дык на малюнку яна падана ўжо напалову зруйнаванай, так што дэталі яе высьветліць немагчыма. Іншыя часткі муроў маюць нічым непарушаныя просталінейныя абрысы, складаючыся з суровых простакутных роўніц, яшчэ болей падкрэсьленых шэрагамі такіх самых простакутных вокан з важкаватымі невялікіх памераў ваконьніцамі. Адпаведна паверхам будынку, вокны гэтыя разьмешчаны ў тры шэрагі. У двох дольніх памеры самых вокан нязначныя, пралётам надана форма шырокіх простакутнікаў, ваконьніцы таксама простакутныя, шырокія і плоскія, без усялякіх аздоб. Разьмяшчэньне іх сымэтрычнае, але ў некаторых