Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/201

Гэта старонка не была вычытаная

ВІЛЕНСКІЯ ЦЫТАДЭЛЬНЫЯ МУРЫ.


Сьцісла кажучы, ва ўсіх ужытых тут паасобных дэталях мы не знаходзім нічога істотна адменнага і новага ў параўнаньні да таго, што нам вядома з усяе ранейшае замковае архітэктуры ў Заходняй Беларусі. Не зважаючы на збудаваньне Субачы ўжо ў пачатку XVI сталецьця, новыя архітэктурныя плыні, якія ў той час ужо ведала Беларусь, у даным выпадку зусім яшчэ не адчуваюцца, таксама як і ва ўсіх іншых частках, мескіх муроў. Трэба зазначыць, аднак, што старыя па сваёй істоце складальныя элементы ў адмену ад іншых будынкаў спалучыліся тут у зусім новым композыцыйным прыёме, які сьведчыць аб глыбокай і доўгай пераапрацоўцы ўсіх гэтых асноўных форм на мясцовым грунце. Уся пабудова Субачы настолькі закончана і органічна, кожная частка яе настолькі мэтазгодна і настолькі чытэльна адзначана, што ў даным выпадку, бязумоўна, была дасягнута адна з найболей дасканалых композыцый ва ўсім беларускім ваенным будаўніцтве, разам з канчальным аформленьнем надзвычайна характэрнага і цікавага тыпу абароннага будынку. Тып гэты мае тым большы інтарэс, што міма свайго спэцыяльнага характару, ён не замкнуўся ў далейшым сваім разьвіцьці ў межы выключна ваеннае архітэктуры, але, з прычыны, мусіць, асабліва глыбокае свае орыгінальнасьці, здолеў зьявіцца асновай для аналёгічных тыпаў таксама і ў будаўніцтве царкоўным у цягу першае паловы XVI сталецьця.

Апошняе, зразумела, складае ўжо іншую, асобную тэму, разгляду якой намі прысьвечаны асобны разьдзел. Для высьвятленьня крыніц і паходжаньня тых надзвычайна важных конструкцый царкоўных будынкаў XVI ст., якія складаюць свой асаблівы, беларускі адменьнік готыкі, — прыходзіцца браць на ўвагу ўсю тую агульную схэму паступовага разьвіцьця беларускае ваеннае архітэктуры, якая намечана намі вышэй. Бясспрэчна, аднак, што найболей істотную ролю для ўсяго пазьнейшага будаўніцтва Беларусі адыграў ласьне той апошні этап ваеннага будаўніцтва, які лепей за ўсё вядомы нам з віленскіх умацаваньняў, — і тут значэньне Субачы, як аднэй з асноўных крыніц, адразу высоўваецца на першы плян.

Тут трэба, аднак, яшчэ раз асабліва падкрэсьліць тую асноўную конструкцыйную і стылістычную тэндэнцыю віленскага замковага і ваеннага будаўніцтва першай паловы XVI ст., якую часткова мы ўжо адзначалі вышэй: гэта — імкненьне да досыць рэзкага падзелу і адасабненьня чыстых палацавых тыпаў ад сьцісла абаронных будынкаў, у процэсе якога адна толькі першая катэгорыя будоў накіравалася шляхам выкарыстаньня новых архітэктурных форм, у той час як другая, г. зн. пабудовы ваенныя, стала захоўвала неперарыўную традыцыйную сувязь з ранейшымі формамі