Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/213

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМКОВАЕ БУДАЎНІЦТВА XIII–XVI СТ.


прыкрытыя двохспаднымі стрэшкамі, а горні дэкорацыйны ярус складаецца з выноснага гзымсу, аздобленага дробным аркавым фрызам, з якога ўніз, да паловы вышыні паверху, спушчаны вэртыкальныя цягі.

Бакавыя фасады вежы маюць аналёгічную ў прынцыпе дэкорацыйную апрацоўку, але ў першых трох паверхах адрозьніваюцца ў дэталях, дзе наглядаецца значна меншая сымэтрыя ў разьмеркаваньні паасобных частак. Апошняе асабліва датычыць паўднёва-заходняга фасаду, уся дэкорацыя якога здаецца як-быццам ссунутай у нутраны бок. Апроч таго, дэкорацыйная апрацоўка пачынаецца тут толькі з другога паверху, а дольні мае выгляд цаглянае роўніцы, толькі крыху ажыўленае ў горняй сваёй частцы, з нутранога боку, маленькай аркатурай з чатырох паўцыркульных арак. Другі паверх дэкораваны праз два асымэтрычныя шэрагі ніш розных форм і памераў, у аднэй з якіх знаходзіцца добра захаванае ад усялякіх пазьнейшых зьмен і пераробак готычнае стрэльчатае вакно; вакно гэтае не займае цэнтральнага палажэньня на фасадзе, але адпаведна ўсёй сыстэме ніш набліжана да аднаго з бакоў. У залежнасьці ад апошняга, і ў трэцім паверсе беспасрэдна над ім разьмясьціліся бойніцы, ізноў парушаючы сымэтрыю дэкорацыі; апроч таго, і ў разьмеркаваньне ніш тут таксама ўведзена асабліва нават падкрэсьленая асымэтрычнасьць, у якой досыць значную ролю граюць дзьве паглыбленыя горызонталі з дадаткам двох шэрагаў трыкутнікаў. Чацьверты паверх, як мы ўжо адзначалі, апрацаваны тут аналёгічна ўсім іншым граням, з тэй толькі розьніцай, што вокны яго таксама тут не займаюць асяродкавых месцаў, але адхілены ў бок, адпаведна вокнам ніжэйшых паверхаў.

Затое ў паўночна-ўсходнім фасадзе вежы агульная сымэтрыя крыху выпраўлена; першы паверх зусім пазбаўлены тут аркатуры і гладкая роўніца муру яго нічым не парушана; у другім паверсе асымэтрыі бадай нават яшчэ больш як у папярэднім фасадзе, бо ніша з готычным вакном тут значна шырэйшая, а суседняя з ёй зусім малая; але з трэцяга паверху ўжо ўсталёўваецца вядомая роўнавага: у дольнім шэрагу ніш тут асымэтрычна разьмешчана адна толькі маленькая бойніца, а болей значных памераў вакно горняга шэрагу займае ўжо строга цэнтральнае палажэньне ў зусім сымэтрычнай сыстэме ніш. Адпаведна гэтаму і ў чацьвертым паверсе вакно атрымала таксама асяродкавае месца.

Нарэшце апошні, нутраны фасад вежы, зьвернуты да замковага панадворку, мае найменшы лік дэкорацыйных аздоб. На мяжы другога паверху, над брамаю, тут праведзена даўгая горызонтальная паласа з паралельнымі ёй шэрагамі трыкутных паглыбленьняў, а над ёю знаходзіцца некалькі невялічкіх ніш. Другая такая самая паласа, як і на іншых фасадах, аддзяляе