Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/217

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМКОВАЕ БУДАЎНІЦТВА XIII–XVI СТ.


Крыху пазьней за першапачатковую пабудову, аднак, нутраныя часткі Мірскага замку былі перароблены і апрацаваны болей дакладна, але ня зусім адпаведна надворнаму стылю. На месцы ранейшага драўлянага палацу ў другой палове XVI сталецьця тут быў збудаваны каменны палацавы будынак, які мы ўжо паміналі вышэй, дзе аналёгічна палацу Дольняга замку ў Вільні былі ўжыты архітэктурныя формы, узятыя з узораў італьлянскага будаўніцтва эпохі Рэнэсансу. Калісьці гэта быў раскошны будынак, багата і рознастайна дэкораваны; зробленыя ў ім у 1912 годзе раскопкі і расшуканьні выявілі рэшткі алебастравых пазалочаных аздоб, стракатых пячэй з паліваных рознакаляровых кахляй, і маляваных вітражаў з тоўстага шкла; але з цягам часу гэта ўсё было зьнішчана, і ў часе дасьледваньня Іодкоўскага, напрыклад, будынак палацу ў параўнаньні да веж знаходзіўся нават у значна горшым становішчы, бо ўсе паверхі яго былі зруйнаваны, і заставаліся толькі муры з дзьвярыма і лічнымі праёмамі вокан. Рэштак гэтых досыць, аднак, для агульнай стылістычнай характарыстыкі будынку.

Як звычайна ў пабудовах з эпохі Рэнэсансу, вокны разьмешчаны тут на фасадах роўнымі, даўгімі радамі; фасады зусім не дэкораваны і нічым не падзелены, апроч гэтых ліній вокан па горызрнталі; гзымсаў няма, і кожнае вакно складае адасобненую самастойную адзінку, аздобленую паасобыым высунутым