Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/230

Гэта старонка не была вычытаная

МІКОЛЬСКІ КАСЬЦЁЛ У ВІЛЬНІ.

рыя лукі ўжо заменены на паўцыркульныя аркі, што можа лічыцца за вельмі характэрную рысу пазьнейшых готыцкіх помнікаў Беларусі, і сьведчыць аб паступовай відазьмене ранейшых форм нямецкае царкоўнае готыкі. На галоўным фасадзе параўнальна нізкі, паўцыркульны згары ўваход, апрацаваны вузкім налічнікам з пастаўленых кантам цаглін. Беспасрэдна над ім зьмешчана вялікае вакно ў глыбокай нішы, арка якога таксама была спачатку паўцыркульнай, і толькі пазьней засталася пераробленай, сьляды чаго выразна відаць на муры. Над гэтым вакном знаходзіцца яшчэ адно маленькае ваконца, абкружанае вяночкам цаглін. Нарэшце з абодвых бакоў галоўнага ўваходу знаходзіліся яшчэ два вузкія вокны з паўцыркульнымі аркамі, у пазьнейшы час закладзеныя.

Апрацоўка бакавых фасадаў Мікольскага касьцёлу яшчэ значна прасьцейшая. Кожны з іх мае адзін бакавы ўваход і два вялікія вокны з паўцыркульнымі аркамі. Апроч таго, увесь будынак абведзены наўкола вузкім гзымсам, які праходзіць пад самым дахам. Вежа над адным з вузкіх фасадаў зьяўляецца пазьнейшай надбудоўкай.

Найболей цікавую рысу будынку складае апрацоўка яго фронтонаў з дапамогай плоскіх няглыбокіх ніш, што мы сустракаем у готыцкіх помніках Беларусі асабліва часта, і чаму ў даным выпадку мы маем адзін з першых прыкладаў. Падобную апрацоўку мы ўжо бачылі ў папярэднім разьдзеле ў вежах Мірскага замку, з тэй толькі роьніцай, што ў Міры, як болей позьняй будове, нішы ўжо атрымалі паўцыркульныя заканчэньні, тады як у Мікольскім касьцёле яны яшчэ маюць выключна вострыя лукі, дый наагул па сваіх абрысах шмат болей набліжаны да асноўных сваіх першаўзораў з нямецкіх готыцкіх фронтонаў. Дэталь гэтая дае падставы для дапушчэньня, што паступовы пераход востралукаў у паўцыркульныя аркі пачаўся ў беларусіх готыцкіх будовах з дзьвярэй і вокан, якія можа ўжо ў XV сталецьці набылі паўцыркульныя аркі, у той час як у дэкорацыйных частках яшчэ захоўваліся ранейшыя формы, і адпаведная іх відазьмена наглядаецца толькі ў першай палове XVI сталецьця, напрыклад у нішах Мірскага замку, а таксама ў фронтонах некаторых царкоўных будынкаў, разгляд якіх мы падамо ніжэй.

Прыклад Мікольскага касьцёлу сьведчыць, што ўжо ў палове XV сталецьця можна заўважыць у віленскім будаўніцтве некаторыя элемэнты мясцовае перапрацоўкі готыцкіх архітэктурных тыпаў. Але побач з тым тут яшчэ захоўваюцца часам і зусім нязьменныя формы. Так, напрыклад, у Францішканскім касьцёле, які належыць у сваёй асноўнай конструкцыі прыблізна да таго самага часу, мы знаходзім пад болей позьнім барочным