Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

форме празрыстага поўмесяца ў дольняй сваёй частцы. Між іншым, Еўст. Тышкевіч прыводзіць малюнак гэтага самага прадмету ў яшчэ не запсаваным выглядзе[1], з якога відаць, што абламаныя цяпер падвескі складаліся з тонкіх бронзавых пласьцінак трапэзаідальнае формы і былі аздоблены пуклёным орнамэнтам, вельмі блізкім да орнамэнту вышэйапісаных намі сярэбраных блях Віленскага Музэю або падвесак віленскага і магілеўскага эмалёвых ланцугоў.

Варта ўвагі, што такая композыцыя нашыйнае аздобы ня мае поўных аналёгіі сяродпрыбальтыцкіх і скандынаўскіх знаходак, апроч, можа, толькі зоркападобных падвесак, якія крыху нагадваюць адну з падвесак эстонскага музэю, а таксама некаторыя падобныя-ж экзэмпляры з ліфляндзскіх раскопак 1875 г[2]. Затое, сярод знаходак ужо памянёнага намі вышэй Машчынскага гарадзішча, побач з эмалёвымі прадметамі, быў знойдзены нашыйны абруч зусім аналёгічнае формы, толькі з страчанымі падвескамі[3]. Знаходка гэтая, магчыма, і не выпадкова ў агульнай сувязі з эмалевымі вырабамі, паколькі зоркападобныя падвескі таўрогенскае грыўні можна наблізіць у тэхнічных адносінах да аднэй з мяжанскіх падвесак, таксама зробленай з тонкіх бронзавых стрыжняў, аздобленых у мясцох злучэньня рэльефнымі галачкамі, - дык наагул, паколькі ёсьць пэўныя падставы лічыць, што даны тып падвескі гэнэтычна зьвязаны з эмалевымі падвескамі, на што паказвае, напрыклад, Сьпіцын[4], а таксама Пакроўскі[5]. Апроч таго, можна зазначыць, што і ўвесь таўрогенскі абруч цалком - у агульнай стройнасьці замыслу, у гармонічнай роўнавазе паасобных частак, у форме і орнамэнтыцы страчаных пуклёных пласьцінак - выяўляе таксама і вядомую стылістычную сувязь з прадметамі эмалёвых аздоб, што дазваляе лічыць яго тып досыць раннім і дапушчаць магчымасьць мясцовага яго пахаджэньня з нёманскага раёну.

Значна болей пашыраным тыпам нашыйных абручоў, - зьяўляюцца вузкія бронзавыя так званыя пласьцінчатыя грыўні, аздобленыя падвескамі з ліставога мэталю. Форма гэтая ня ёсьць выключнаю асаблівасьцю толькі беларускіх находак, але сустракаецца ў досыць шырокім курганным раёне, у які ўваходзяць таксама і прыбальтыцкія курганы, утвараючы, аднак, як у Беларусі, так і ў Прыбальтыцы, нейкі асобны варыянт у параўнаньні

  1. E. Tyszkiewicz. Rzut oka na źródla archeologii krajowéj. Wilno, 1842. Табл. V.
  2. Verhandlungen der gelennen Estrishen Gesellschaft. 1876. Band VIII. Heft 3. Табл. I, 19-23.
  3. De Baye. Les bronzes émaillésde Mostchina, II
  4. Предметы с выемчатою эмалью, стар. 164 (Табл. XXVIII, 3).
  5. Виленский Музей Древностей, IX, 3.