Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

цам тым перадатачным пунктам, праз пасрэдніцтва якога гэтыя прадметы пашыраліся ў напрамках на захад і паўночны захад, г. зн. у Літву і ў Прыбальтыку; нарэшце, магчыма, што абодва зазначаныяшляхі пашырэньня бубенчыкаў адыгрывалі сваю ролю адначасна, пашыраючы на досыць значную тэрыторыю аналёгічныя (у аснове сваёй усходнія) тыпы дэкорацыйных прадметаў. Пры гэтым, аднак, бясспрэчна, што ў Беларусі бубенчыкі сталі аднэй з аблюбёных аздоб, паколькі тут ласьне мы сустракаем іх у значным ліку на адным прадмеце адначасна.

Апроч падвесак, якія ў пласьцінчатых грыўнях як бачым, сустракаюцца ў розных варыянтах, пачынаючыз складанае конструкцыі падвойных падвесак (Лынтупскія грыўні) і канчаючы болей простым тыпам трапэзападобных альбо трыкутных ліставых падвесак, і нарэшце падвескамі ў відзе бубенчыкаў, — супольным дэкорацыйным элемэнтам усіх прадметаў данага тыпу зьяўляецца орнамэнтыка асноўных пласьцін (пашыраных частак) абруча. Некаторыя тыпы гэтага орнамэнту мы ўжо адзначалі вышэй. Ён ня мае асаблівага багацьця і рознастайнасьці і ў большасьці выпадкаў складаецца з васечанага лінейнага рысунку, які заўсёды вытрыманы ў чыстым гэомэтрычным характары. Але варта ўвагі, што частка гэтых рысункаў мае супольныя рысы з сучаснай народнай орнамэнтыкай, што, можа, і не выпадкова, але сьведчыць аб пэўнай традыцыйнай сталасьці народных орнамэнтальных мотываў. Пашыраны тып орнамэнту, разьмешчанага або па ўсіх пласьцінах або толькі з бакоў, г. зн. па вольных канцох і ў мясцох пераходу пласьцін у дрот, складаецца з простых рэзаных ліній, якія ствараюць рысунак так званых “капыцікаў”; часам трапляецца складаная форма такіх самых капыцікаў, зробленых ня з цэлых ліній, але з паасобных дробных насечак такога-ж самага рысунку як і ўвесь орнамэнт цалком; другі рысунак, які таксама сустракаецца досыць часта, мае выгляд двох шэрагаў зігзагавае лініі, часам складзенае як і ў папярэднім выпадку з вельмі дробных насечаных рысак[1]. Усе гэтыя мотывы шырака вядомы ў сучасным беларускім ткацтве, пераважна ў паяскох, дзе яны, магчыма, і зьяўляюцца вынікам старадаўніх дэкорацыйных традыцый, корані якіх схаваны яшчэ ў глыбіні кургановае эпохі.

5.

Нашыйныя, галаўныя і паясныя аздобы: грыўні без падвесак, гладкія і вітыя.

Адыхо дзячы ад паўночна-заходняй, а таксама заходняй мяжы Беларусі, можна ч астко ва заўважыць паступовае зьнікненьне

  1. Материалы по археологии России. № 14: Люцинскпий могильник. Мал. 10–12 на стар. 25.