абручоў толькі па форме затвораў дазваляюць зрабіць вядомыя параўнаньні з некаторымі экзэмплярамі Копэнгагенскага[1] і Стокгольмскага[2] музэяў; апошні абруч крыху больш набліжаецца да некаторых скандынаўскіх прадметаў як па агульнай форме, так і па некаторых дэталях орнамэнту[3], што прымушае Пакроўскага, напрыклад, прыпісваць усім гэтым прадметам скандынаўскае пахаджэньне[4]. Па нашай думцы, аднак, за адсутнасьцю належных падстаў пытаньне гэтае павінна застацца нявырашаным. У кожным выпадку, сярод беларускіх старажытнасьцяй усе гэтыя тыпы займаюць нейкае асобнае месца, як варыянт ня надта тыповы для нашай краіны.
Значна болей пашыраным тыпам зьяўляюцца гладкія грыўні, аздобленыя сьпіральнай абвіўкай з асобнага тонкага дроту. Абвіўка гэтая даволі рэдка ахапляе ўвесь абруч цалкам і большай часткай зьмяшчаецца толькі на пярэдніх канцох. Найбольш прымітыўнымі ўзорамі гэтага тыпу зьяўляюцца два абручы з Мішкінёва б. Люцінскага павету[5], а таксама сярэбраная нашыйная грыўня, знойдзеная, разам з іншымі тыпамі грыўняй, каля вёскі Заборцы на Віцебшчыне[6]. У абодвых гэтых прадметах асноўны тоўсты прут абруча пераходзіць па канцох у тонкі дрот, які ўтварае пятлю і кручок, а вольным канцом абвівае часткі самога абруча каля затвору кароткімі сьпіралямі ў 10–15 абаротаў. У болей складаных тыпах абвіўка зьяўляецца болей масыўнай, складаецца з большага ліку абаротаў і зроблена з асобнага накладнога дроту; затворы ў такіх выпадках таксама болей масыўныя і набліжаюцца па сваіх конструкцыях да затвораў грыўняй з насечкамі. Так, напрыклад, адзін абруч з ліку знаходак у Лынтупскіх курганох[7], зроблены з досыць тонкага, 5-мілімэтравага бронзавага стрыжню, мае на адным канцы шасьцікантовы гузік, орнамэнтаваны простымі рэзанымі лініямі, а на другім канцы — складаную падвойную пятлю; ад гэтых канцоў пачынаецца масыўная абвіўка з трохкантовага дроту, якая праходзіць амаль што навокал усяго абруча, апроч толькі задняй яго часткі. Асобны варыянт мы знаходзім у вялікім сярэбраным абручы з Сухадрэва на Аршаншчыне[8]; абруч гэты падзелены на дзьве часткі, з якіх адна канчаецца вялікім шчытападобным гапліком, а другая — складанаю пятлёю;
- ↑ Ворсо. Северные древности, № 222.
- ↑ Montelius. Antiquiés suédoises, № 228.
- ↑ Ворсо, 220 і 221; Montelius, 231 і 232.
- ↑ Виленский Музей Древностей, X, 3.
- ↑ Материалы по археологии России. № 4. Табл. VIII, мал. 10–11, стар. 50.
- ↑ Белорусские древности, изд. Л. М. Сементковским. Вып. 1. СПБ. 1890. Мал. 46 на стар. 73.
- ↑ Труды IX Археологического Съезда в Вильне, т. II, стар. 144 і табл. IX, мал. 7.
- ↑ Белорусские древности, мал. 47 на стар. 77.