Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

ПЛЯЦЁНЫЯ ГРЫЎНІ. ГАЛАЎНЫЯ ПАВЯЗКІ.

чайных кручкоў. Такі тып мы сустракаем, напрыклад, у Гнёздаве[1], дзе разам з апісанымі намі вышэй, аздобленымі пацеркамі гладкімі грыўнямі ён, магчыма, зьяўляецца ўзорам занесеных шляхам гандлю арабска-сірыйскіх вырабаў, — хаця і болей блізкім у стылістычных адносінах да папярэдніх дэкорацыйных традыцый.

6.

Галаўныя, нагрудныя, паясныя і ручныя аздобы: павязкі, ланцугі, фібулы, пражкі, паясы і бранзалеты.

Некаторыя тыпы грыўняй, як мы ужо зазначалі вышэй, зьяўляючыся пераважна нашыйнымі аздобамі, у паасобных выпадках ужываліся таксама і ў якасьці галаўных убораў. Выпадкі гэтыя, аднак, зарэгістраваны параўнальна рэдка, і нельга думаць, каб ужываньне грыўняй як галаўных аздоб было асабліва пашыраным: хутчэй, галаўныя грыўні маглі граць ролю ня сталага, але выключна пахавальнага ўбору, — і то як пэўнае выключэньне.

Спецыяльныя галаўныя аздобы, якія маглі быць прызначаны таксама і для штодзённага ўжытку, займаюць сярод беларускіх кургановых старажытнасьцяй адносна нязначнае месца, прытым, далёка не выяўляючы ўласьцівай іншым аздобам рознастайнасьці форм. Сярод іх так званыя “вісочныя кольцы” і завушніцы з стылістычнага боку ня маюць асаблівае цікаўнасьці, будучы, звычайна, досыць прымітыўнымі комбінацыямі з драцяных абручоў і пацерак, у большасьці выпадкаў — чужаземнага, прывознага пахаджэньня. Асобную групу ствараюць толькі галаўныя павязкі, праўда досыць аднастайных тыпаў, якія сустракаюцца пераважна на Віцебшчыне і часткова на Меншчыне, і можа быць зьяўляюцца прадметамі латыскіх старажытнасьцяй, паколькі падобныя формы аздоб яшчэ да нядаўняга часу захоўваліся ў латыскай народнай вопратцы.

Знаходкі такіх павязак мелі месца, напрыклад, у Людзвікаве[2] — але галоўную масу іх, і ў розных варынтах, дае толькі Люцынскі магільнік, дзе агульны лік іх знаходак дасягае 153, г. зн. прыпадае болей як на палову ўсіх пахаваньняў[3]. Згодна тэрмінолёгіі, прынятай Архэолёгічнай камісіяй у “Материалах по археологии России”, яны падзяляюцца на два асноўныя тыпы: “жгуты”[4] і “вянкі”[5]. Першыя з іх зроблены з ваўняных шнуркоў ці вяровак, скручаных у досыць тоўстыя замкнутыя пучкі,

  1. Русские древности в памятниках искусства, V, мал. 50–51.
  2. Материалы по археологии России. № 4. Табл. V, мал. 2.
  3. Материалы по археологии России. № 14. Стар. 21.
  4. Ibidiem, I, 10, 11; II, 8.
  5. Ibidiem, VIII, 18.