Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

ГАЛАЎНЫЯ ПАВЯЗКІ.

дач аб раскопках у Люцыне высунулі асьцярожнае прыпушчэньне, што гэты тып галаўных аздоб мог паступова разьвіцца з прыёму аздабленьня мэталёвымі абручыкамі запраўдных жаночых кос, што наглядаецца, напрыклад, у каўкаскіх і мардоўскіх старажытнасьцях[1]. Зусім іншага погляду трымаюцца Кандакоў і Талстой: пасылаючыся на знойдзеныя ў тым-жа Люцынскім магільніку рэшткі зусім нятыповага для Люцыну галаўнога пакрыцьця з бахрамою, якое, на думку іх, крыху нагадвае бізантыцкі мафорыум, яны дапушчаюць магчымасьць, што і апісаныя намі павязкі маюць аналёгічныя бізантыцкія крыніцы, зьяўляючыся нібыта перайманьнем рымска-бізантыцкіх зачосак, дзе каса ўкладалася навакол галавы, перапляталася пэрлавымі нізкамі, а потым падзялялася на некалькі вольных канцоў[2]. Апошнюю думку, з нашага пагляду, трэба рашуча адхіліць, як зусім беспадстаўную. Папершае, як наагул у Беларусі ў даную эпоху, так, часткова, і ў Люцынскім магільніку, дзе галаўныя павязкі сустракаюцца масамі, — ніякіх сьлядоў бізантыцкага ўплыву не наглядаецца; наадварот, большая частка прадметаў выразна належыць да іншых тыпаў: побач з галаўнымі павязкамі трапляюцца вітыя і пласьцінчатыя грыўні, якія сьведчаць аб сувязі з усходам, а таксама некаторыя формы фібул і бранзалетаў заходняга пахаджэньня, пры поўнай адсутнасьці форм бізантыцкага альбо блізкага да іх характару. Далей, сярод знаходак Ніжняга Падняпроўя падобных галаўных павязак зусім няма, у той час як яны бясспрэчна павінны былі-б сустракацца і там у выпадку, калі-б гэтыя аздобы (або хоць тып іх) запраўды ішлі ў Беларусь з Бізантыі дняпроўскім шляхам; фактычна-ж, аднак, сярод украінскіх старажытнасьцяй іх месца займаюць іншыя галаўныя аздобы, бязумоўна, бізантыцкага пахаджэньня. Нарэшце, варта ўвагі, што вядомы знаходкі аналёгічных люцынскім, крыху толькі болей прымітыўных павязак у Мурамскім павеце Ўладзімсрскае губэрні, а таксама ў Тамбоўскіх магільніках — Лядзінскім і Тамнікоўскім[3]; знаходкі гэтыя, часткова, могуць служыць для вызначэння пэўных этапаў у руху падобных галаўных аздоб ці тыпаў іх з усходу на паўночны захад, разам з рознымі тыпамі грыўняй. На нашую думку, найболей праўдападобна, што іх належыць аднесьці да ліку ўсходніх форм, хоць і бясспрэчна, што найболей поўнага і шырокага свайго разьвіцьця яны дасягаюдь толькі ў апісаных намі беларуска-латыскіх тыпах, часткова ў Люцыне. Цікаўна, пры гэтым, што ўласна тут такі тып галаўной аздобы ўтрымаўся найболей доўга: мы ўжо зазначалі, што вельмі блізкія да іх формы аздоб параўнальна нядаўна вышлі з ужытку ў латыскім народным уборы; у Віцебшчыне яны называліся “вайнікамі”, і мелі формы зробле-

  1. Ibidiem, стар. 20–21.
  2. Русские древности в памятниках искусства, V, 50.
  3. Русские древности в памятниках искусства, V, 77, мал. 79.