Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

ПЛЕЧАВЫЯ ЛАНЦУГІ.

лыя пласьцінчатыя падвескі з выемкамі і бакавымі прарэзамі, падобныя да маленькіх, прымітыўна апрацаваных грабянцоў[1].

У процілегласьць іншым катэгорыям ланцугоў, апошні з апісаных намі тыпаў, бясспрэчна, зьвязаны ў стылістычных адносінах з цэлым шэрагам аналёгічных знаходак з самых розных месцаў. Адным з найболей даўніх іх першаўзораў зьяўляюцца, магчыма, аздобы накшталт ланцужкоў з падвеснымі званочкамі з Апагіды ў Вэнгрыі[2], якія належаць да эпохі перасяленьня народаў. З другога боку, аналёгічныя, але значна болей позьнія аздобы ўжо з хрысьціянскіх часоў вядомы сярод разанскіх і кіеўскіх знаходак[3]. Такім чынам, у хронолёгічным сэнсе знаходкі на беларускай тэрыторыі займаюць быццам сярэдняе між тымі і іншымі месца. Магчыма, што ў сваім пахаджэньні тып гэты ўсходзіць да позьнярымскіх плечавых фібул, прычым як і ў некаторых іншых выпадках шлях пашырэньня рымскіх форм у славянскія краіны мог тут ісьці праз вэнгерскую тэрыторыю, адкуль Беларусь атрымала іх раней, а Украіна і Расія — ужо ў пазьнейшую эпоху і ў зьмененым відзе. Праўда, сярод знаходак Гнёздаўскага магільніку можна вызначыць адзін не памянуты намі раней варыянт, дзе ланцужкі з падвескамі прымацаваны да досыць даўгіх і вялікіх ажурных пласьцінак[4]; конструкцыя гэтая блізка нагадвае некаторыя аздобы з мяранскіх і тамбоўскіх магільнікаў, і, можа быць, паказвае на ўсходняе пахаджэньне калі не ўсяго гэтага тыпу цалкам, дык хаця-б некаторых яго адменьнікаў. Але варыянт гэты, апроч Гнёздава, болей нідзе ў Беларусі невядомы і мала тыповы.

Калі плечавыя ланцугі часткова зьвязаны з фібуламі ў сваім па-

  1. Материалы по археологии России. № 4. Табл. VIII, мал. 7. Материалы по археологии России. № 14. Табл. IV, 3, 7; V, 8.
  2. Мах Creutz. Kunstgeschichte der edlen Metalle. Stuttgart, 1909. Мал. 45, стар. 48.
  3. Русские древности в памятниках искусства, V, мал. 162 і 179.
  4. Материалы по археологии России. № 28. Мал. 26, а, б і в.