Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

КУРГАННЫЯ СТАРАЖЫТНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ.

гожую форму вітага з некалькіх дратоў абручыка, прычым у адным экзэмпляры з Люцынскага магільніку[1] канцы яго апрацаваны ня віткамі, а ў відзе зьмяіных галовак. Болей значныя па велічыні экзэмпляры зроблены ўжо ня з дроту, а з спэцыяльных стрыжняў, звычайна овальных або кантовых у разрэзе; стрыжні гэтыя маюць або навакол усёй пражкі або толькі ў задняй яе частцы тую ці іншую орнамэнтацыю з наколак, насечак ці пляцёнкі; канцы іх маюць самую рознастайную апрацоўку: тут сустракаюцца галачкі з паглыбленьнямі, многасьценьнікі з орнамэнтаванымі наколкаю гранямі, і найболей часта — плоскія ромбікі, квадрацікі або зорачкі, аздобленыя пляцёнкай ці якім-небудзь іншым рысункам; адна з пражак Люцынскага магільніку мае орыгінальныя канцы ў выглядзе маленькіх жбанкоў[2]. Крыху радзей сустракаюцца экзэмпляры, дзе галачкі, многасьценьнікі або квадрацікі знаходзяцца ня толькі па канцох абруча, але таксама і пасярэдзіне яго, або дзе орнамэнтыка, апроч абруча, заходзіць таксама і на шпільку. Нарэшце, зусім асобным варыянтам зьяўляюцца маленькія пражкі ў выглядзе шматпраменных зорак, вядомыя па ўзорах з Загорскіх курганоў на Віленшчыне[3] і з Люцынскага магільніку[4]. Усе пералічаныя формы знаходзяць свае агульныя аналёгіі ў прыбальтыцкіх[5] і некаторых заходняэўропейскіх[6] знаходках, але ў параўнаньні да апошніх яны многа ніжэй па дакладнасьці выкананьня і тонкасьці орнамэнтыкі, паказваючы на мясцовую пераапрацоўку заходніх тыпаў. Адносна некаторых з іх пэўнае ўпрошчаньне зразумела, паколькі, як мы зазначалі, яны маглі мець у адзежы не самастойны, але толькі службовы характар. Лепшыя экзэмпляры, аднак, ужываліся і ў якасьці самастойных аздоб, часта ў злучэньні з плечавымі і нагруднымі ланцугамі, як, напрыклад, у знаходках Люцынскага магільніку.

Іншыя, вядомыя нам формы пражак ужо зусім ня маюць такога хаця-б часткова самастойнага значэньня і сустракаюцца толькі як прылады для зашпіляньня раменных паясоў у агульным спалучэньні з шэрагамі орнамэнтаваных бляшак, якімі аздоблена раменная аснова прадмету. Падобныя пражкі, разам з самымі паясамі, вядомы нам пераважна з Люцынскага[7] і Гнёз-

  1. Материалы по археологии России. № 14. Табл. VI, 1 і мал. 20 на стар. 34.
  2. Ibidiem, мал. 18 на стар. 33.
  3. Труды IX Археологического Съезда в Вильне, т. I, мал. 53, стар. 70.
  4. Материалы по археологии России. № 14. Табл. VI, мал. 3.
  5. Пар. Bähr, II, 2; VI, III, 4; УШ, 8, 14; Hartmann, VII, 9; Krusе, 3, 6; 12, 2 і інш.
  6. Мах Сreutz: ор. сіі., стар. 83, мал. 72.
  7. Материалы по археологии России. № 14. Табл. XII, 6, 7, 8; XIII, 1–4, 13.