Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

ПАХАДЖЭННЕ.

Дзесяцінная і Спаса ў Бераставе — як вядома, належаць да канца X сталецьця, у той час як першая наўгародзкая пабудова — Сафійскі сабор — была закончана ў 1045 годзе[1]; эпоха-ж найболей напружанага будаўніцтва ў Ноўгарадзе пачалася толькі з Мікольскага сабору на Яраслававым Дворышчы, які належыць да 1113 году[2]. У гэтую эпоху, праўда, у Ноўгарадзе ўжо адбывалася больш-менш самастайнае разьвіцьцё архітэктурнага стылю з удзелам мясцовых сіл; так, напрыклад, калі Сафійскі сабор быў пабудованы пасланымі, магчыма, і з Кіеву грэцкімі майстрамі[3], — дык ужо ў пачатку XII сталецьця царква ў Юраўскім манастыры зьяўлялася, як гэта сьведчыць летапіс, творам мясцовага наўгародзкага архітэктара. У гісторыі гэтага разьвіцьця, аднак, адыгралі значную ролю тыя прамежныя пункты, праз якія яшчэ і ў пазьнейшы час адбывалася перадача часткова ўжо пераробленых провінцыяльных бізантыцкіх форм. Гэтымі пунктамі былі Чарнігаў, Смаленск, Віцебск і Полацак, прычым калі першы з іх настолькі цесна прылягае ў архітэктурным сэнсе да Кіеву, што помнікі яго, пачынаючы з вядомага Спасаўскага сабору[4], можна разглядаць супольна з кіеўскімі ў аднэй агульнай архітэктурнай групе, — дык тры апошнія варты спэцыяльнае, яшчэ ня ўдзеленае ім пакуль што ўвагі, паколькі ласьне яны даюць узоры некалькіх вельмі цікавых пераходных архітэктурных тыпаў, якія часткова займаюць нейкае сярэдняе месца паміж царкоўных помнікаў Кіева і Наўгародзка-Пскоўскай краіны, часткова не уяўляюць рысы іншых як заходніх, так часта і вельмі далёкіх усходніх уплываў, з перадачай гэтых уласьцівасьцяй наўгародзка-пскоўскаму будаўніцтву.

Праўда, смаленскія, віцебскія і ў большасці полацкія помнікі датуюцца не раней, як паловай XII сталецьця, у той час як некаторыя наўгародзкія пабудовы належаць да самага яго пачатку. З ліку апошніх можна назваць, напрыклад, вышэйпамянёны Мікольскі сабор 1113 г.[5], царкву ў імя Нараджэньня ў Антонавым манастыры 1116 г.[6] і Юраўскі сабор 1119–1130 г.[7]. Але ў той час як наўгародзкая архітэктура да самага канца XII сталецьця стала захоўвала свае першапачатковыя, блізкія да кіеўскіх тыпы, — беларускія помнікі разьвіваліся значна шпарчэй у сэнсе пераробкі запазычаных форм, так што яшчэ ў другой палове таго самага XII сталецьця некаторыя

  1. А. М. Павлинов. История русской архитектуры. М. 1894. Стар. 23. Н. В. Покровский. Церковная археология. П. 1916. Стар. 153. Памятники христианской архитектуры. СПБ. 1910. Стар. 49.
  2. М. Грабарь. История русского искусства, I, 2, стар. 172.
  3. Покровский. Памятники христианской архитектуры, 49.
  4. Ibidiem, 38−39. Павлинов, 6–14.
  5. Грабарь. История русского искусства, I, 2, стар. 172.
  6. Ibidiem, 174−176.
  7. Ibidiem, 176−180.