Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

АРХІТЭКТУРА XI–XII СТАЛЕЦЬЦЯЎ.

архітэктурнай залежнасьці апошняе як ад смаленскага, так і ад полацкага будаўніцтва. Больш-менш аднальковыя гандлёвыя сувязі і Смаленску і Полацку з Ноўгарадам, пры няўхільным пасярэдніцтве гэтых беларускіх краін пры ўсялякіх зносінах Ноўгараду, як з іншымі славянскімі землямі, так і з далёкімі асяродкамі ўсходняга гандлю, а разам з тым, магчыма, і агульная залежнасць Ноўгараду, як колёніі, ад Полацкай сваёй мэтрополіі, — усё гэта паставіла яго і ў архітэктурных адносінах у вядомую залежнасць ад тых процэсаў, якія адбываліся ў беларускім будаўніцтве XII сталецьця, і тым абумовіла як, можа, некаторы паралелізм гэтых процэсаў у Беларусі і ў Ноўгародзе, — так і няўхільнасьць такіх выпадкаў, калі наўгародзкая краіна павінна была падлягаць беспасрэдным уплывам беларускіх архітэктурных асяродкаў. Запраўды, як мы ўбачым у далейшым, можна паказаць на цэлы шэраг форм і конструкцый як смаленскага, так і полацкага пахаджэньня, якія пасьля распрацоўкі на беларускай тэрыторыі зьяўляюцца крыху пазьней у Ноўгарадзе. Смаленск і Полацак, такім чынам, граюць адналькова важную ролю пэўнай крыніцы для некаторых (праўда, ня ўсіх) наўгародзкіх архітэктурных тыпаў, што мае, зразумела, істотнае значэньне ня толькі ў гісторыі старабеларускага, але і наагул усходня-славянскага царкоўнага будаўніцтва.

2.

Смаленскія архітэктурныя помнікі XII сталецьця.

Першыя помнікі смаленскай каменнай архітэктуры належаць да эпохі князя Расьціслава Мсьціславіча, які панаваў у Смаленску з 1125 па 1159 год. Найболей раньнюю вестку аб яго будаўнічай дзейнасьці мы знаходзім пад 1141 годам у рукапісным зборніку Кіеўскага Міхалаўскага манастыра[1], дзе зьмешчаны наступны запіс: „ЛЂта 6649 (1141) Ростиславъ Мстиславычъ устро(и) градъ великій Смоленескъи церковъ созда святого Спаса верхъ Смядыни“. Наступнае паведамленьне ад 1145 году: „Въ лЂто 6653 (1145). 3аложи церковъ святаго Бориса и Глеба каменноу на СмядынЂ въ СмоленьскЂ“ — паўтараецца ў цэлым шэрагу летапісаў, а ласьне ў Наўгародзкіх I[2], ІV[3] і V[4], Ніка-

  1. Чтения в О-ве Истории и Древностей Российских, 1897: П, 153; № 457/1656.
  2. Полное Собрание Русских Летописей, выд. Археографічнае Камісіі, III, 10.
  3. Ibidiem, IV (1), 151 (а не IV, 7 гэта памылкова паказана ў рэгістры і паўторана Орловским).
  4. Ibidiem, IV (2), 152.