Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/87

Гэта старонка не была вычытаная

ЦЭРКВЫ НА СЬМЯДЫНІ Ў СМАЛЕНСКУ.

наўскім[1] і Цьвярскім[2]. Будаваньне гэтае царквы было скончана ў наступным 1146 годзе, аб чым паведамляюць тыя-ж летапісы пад 6654 годам: „Того–же лЂта сдЂлаша четыре церкви камены: въ СмоленскЂ святыхъ страстотерпецъ Бориса и ГлЂба на СмедынЂ; а во градЂ святыхъ верховныхъ апостолъ Петра и Павла, и святаго пророка Боговидца Ильи, и святыхъ чюдотворець безсребряникъ Козмы и Дамьяна”[3]. Весткі аб трох апошніх цэрквах, з вызначэньнем: „во градЂ”, хутчэй за ўсё маюць дачыненьне да Ноўгараду, што вынікае і з самага контэксту, асабліва ў Цьвярскім летапісу; аднак, некаторыя дасьледчыкі лічаць магчымым аднесьці іх таксама да Смаленску[4], хаця ў апошнім Ільлінскай і Казьмадам’янскай цэркваў няма, Петрапаўлаўская-ж, хаця і існуе, але распалажэньне яе супярэчыць даным Наўгародзкага I летапісу, згодна якіх яна павінна была-б знаходзіцца „на XълмЂ”, у той час як фактычна яна размешчана на больш-менш роўным месцы.

Адносна Петрапаўлаўскай царквы, такім чынам, пытаньне застаецца нявырашаным. Што-ж датычыць першапачатковых цэркваў на Сьмядыні, дык тут летапісныя даныя меней спрэчны. Пры гэтым, хаця самыя цэрквы цалкам і не захаваліся, але на месцы іх яшчэ і ў цяперашлі час існуюць руіны, якія складаюцца з фундамэнтаў і частак муроў вышынёю да 2 мэтраў, што робіць магчымым прыблізную рэконструкцыю іх асноўных плянаў. Руіны гэтыя ў свой час былі раскапаны, з мэтаю звольніць іх ад нанесеных зямлі і пяску. Спасаўская царква 1141 году была дасьледвана ў 1907–1909 г. пры ўдзеле мясцовых аматараў старасьветчыны, а таксама спэцыяльных камісій, якія пасылаліся ў Смаленск Маскоўскім Архэолёгічным Т-вам[5]. Царква Барыса і Глеба 1145–1146 г., якая знаходзіцца ў адлегласьці каля 150 мэтраў ад першай, на самым беразе дняпроўскага старарэчча пры былым вусьці р. Сьмядыні, была адкапана ў 1909 г. па ініцыятыве Смаленскае Вучонае Архіўнае Камісіі; зробленыя раскопкі дазволілі, пры гэтым, ня толькі скласьці належныя пляны, але таксама і выявіць досыць цікаўны фрэскавы росьпіс, які аздабляў царкву ў яе альтарнай частцы[6].

  1. Ibidiem , IX, 168
  2. Ibidiem , XV, 205.
  3. Ніканаўскі летапіс, IX, 172; варыянты ў Наўгародзкім I–III, 10 і Цьвярскім над 6655 годам — XV, 208.
  4. Аб гэтым гл. у И. Орловского: Борисоглебский монастырь па Смядыни. “Смоленская старина”, вып. I. ч. 1. Смоленск, 1909. Стар. 214–217.
  5. Орловский, ор. сіt., стар. 287–299.
  6. Е. Клетнова. О раскопках на Смядыни, произведенных Смоленской Ученой Архивной Комиссией в сентябре 1909 г. (Месца і году выданьня няма). Стар. 7–10. Таксама: “Древности” Маскоўск. Архэолёгічн. Т-ва, т. IV, стар. 288–297.