дліва: Марцінкевіч не умеў абняць і апеваць думак і жаданьнёў усяго беларускаго народу, а толькі тэй яго часткі, каторая пазнала, што вялікій час надыйшоў споўніць грамадзянскую павіннасць і пайсьці на падмогу свайму народу. І Марцінкевіч ня пішэ с паэтычнаго натхненьня, але с павіннасьці. І ўсё-ж такі заслуга Марцінкевіча вялікая: ён як бы даў пачатак зваротнай хвалі — ён быў новаторам, байцом за новае жыцьцё Беларусі.
Ў ім прабілася супольнасць з грамадзянствам. І імя Марцінкевіча ў гісторыі беларускай літэратуры займае пачэснае мейсцэ. Марцінкевіч прадстаўляе сабой тып спольшчэнай беларускай шляхты, між каторай творыцца перэлом — пачынае сьвітаць думка польско-беларускаго народнічэства, і гэта відаць у яго творах.
Марцінкевіч быў „пан с пана“ і любіў „мужычкоў“, бо любіў спакой. Для свайго спокоу мусіў балакаць і дружыць з мужыкамі-беларусамі. Падружыўся і палюбіў сваіх. Ён жыў у той момэнт, калі паншчына ўжо канала, калі у разумнейшых паноў пачало ў галаве сьвітаць, што „вечна паншчыны ня будзе, трэба выдумаць новые формы“ супольнаго жыцьця з мужыком. Другая часць панства пачала гвалту крычаць: не маглі людзі сабе прэдставіць, як яны выжывуць у новую эпоху, калі мужык ня будзе „падданым“! Тут Марцінкевіч становіцца на старане разумнейшых паноў. Сам сын арэндатара, выхаваны ў залежнасьці ад пана-памешчыка, ён мог ацэніць сучасны момэнт. Азірнуўся ўвакруг і бачыў вялікае морэ „простаго“ народу. Тады прабіваліся дэмократычные думкі Польшчы і з Заходу ішлі галасы аб „правох чалавека грамадзяніна“. — У нашай старонцы было ціха! — На Беларусі ў гэты час панство жыло як бы аддзеленае ад усяго сьвета, жыцьцём патрыархально-шляхоцкім. Але Марцінкевіч глядзеў шмат далей за рамкі гэтаго панскаго круга. Ён ня меў ўласнаго маёнтку, дык пайшоў працаваць у Мінску ў дэпутацкім сабраньні; тут збірае грошы купляе ў Мінскім павеці невялікі хвольварак — Люцынку. Тут думкі моладасьці, падкрэпленые практычным жыцьцём, ўкладаюць яму перо ў рукі, і пачынае Марцінкевіч пісаць „па простаму“. Прыяцелем Марцінкевіча быў слаўны композытор Станіслаў Монюшко, і яны разам працуюць. Марцінкевыч пішэ камэдію „Селянка“, Монюшко дарабляе да яе музыку. Марцінкевіч жыў серод грамады такіх людзей, як Ст. Монюшко і песьняр Сырокомля (Кондратовіч). Усіх іх злучало жаданьне пазнаць душу народа. Але на наше нешчасьце, ня ўсе яны былі звязаны з нашым народам.
Гэтые ўсе варункі складаліся на тое, што Марцінкевіч павінен быў стаць „народнікам“ у даўнейшым значэньні гэтаго слова. І Марцінкевіч малюе жыцьцё народу, робіць фотографіі з натуры, праводзіць у творах сваіх думкі моралізатора — (у цяперашніх часах такую працу вядзе заслужэны працоўнік на роднай ніве А. Ельскі). Ен мае найлепшые думкі, найлепшае сэрцэ, пачуцьце грамадзянства і грамадзянскай павіннасьці; але прычынай усяго злога лічыць не варункі жыцьця, а самых людзей. Калі-б А.