вешалкі, адшукаў сваё паліто, выцяг з кішэні складзеную напал брошуру, будзем правяраць метод пад вясну, калі паедзем па раёне колектывізацыю праводзіць.
У руках сакратара райкому былі «Ітогі лістападаўскага пленуму ЦК УсеКП(б)».
Жэня выйшла з залі тады, калі на Патапенкавых руках быў Мотка. Было горача, зноў адчувалася нейкая млявасьць, да горла падступала нешта салонае. У дзьвярох затрымаў яе
Мікола, спытаўся на хаду:
— Куды ты?
— Дрэнна нешта… Зайдзіся потым, — адказала, адчыняючы дзьверы.
Дзьверы ірвануў вецер, лёдзь утрымалася і зазлавала сама на сябе за гэтую слабасьць.
— «Жэня, Жэня, чаму ты такая
кіслая?» — разважала, перакідала думкамі, нібы гарошынамі, ідучы па анямелай местачковай вуліцы.
Распраналася доўга — блытаўся ў руках шалік, ніяк не хацеў вызваліць ад цёплага свайго абдымку Жэніну шыю. Села на канапу. Спаць не хацелася, а думкі ў галаве паварочваліся грузна, заспанымі буйвалятамі, і целам плыла, сьціскаючы грудзі, горла гэтая незразумелая грузнасьць. Праз сілу ўстала, запаліць наважылася газоўку — адна, другая… паламіліся запалкі, трэцяя чырыкнула порсткім агеньчыкам. Засьвяціла. Падправіла кнот. Комін быў у каштановых дасэнях сопухі, але ўсё-ж узьдзела яго, не прачысьціўшы. У густыя бурбалькі парабіўся пеністы напаўзмрок.
Плыла целам цяжкая, ліпкая, грузная млявасьць. «Ой Жэня, Жэня — варочаліся буйваляты-думкі. — Ці не…» Устрапянулася. Падышла, хутчэй падбегла — да трумо, стала перад
ім напоўабаротам: у люстры жанчына правяла рукой па грудзях і… рука прыпынілася… у жанчыны пругкасьць грудзей была куды большай, чым раней. У ватовую густэчу думак цурком улілася войстрая трывога.
— Так, я цяжарная, — траха што
ня уголас падумала Жэня.