штаты бяз руху, ня чуеш прарэзьлівага, стогну, верашчэньня жалеза, ня бачыш заклапочаных людзей за гэтымі варштатамі. І такія-ж лямпкі, аплеценыя лямпкі, аплеценыя
драцяным каптурком, кідалі згары — са столі — мутнае сьвятло, і ў гэтым сьвятле халодным бляскам паблісквалі целы варштатаў.
— Тааак, — здэтанавана працягнуў Анатоль, уваходзячы ў мэханічны.
— Ніколі хіба ня бачыў? — засьмяяўся сакратар комсамольскай ячэйкі Пятрусь Карновіч, і сьмех ягоны рассыпаўся водгульлем па пустым корпусе — вось тут наша і бяда. Завод пусьцілі, а рабочых рук не хапае. Добра яшчэ, што ліцейны ідзе на тры зьмены, а то-б зусім макам селі. Ну, хлопцы, пачынай агляд, — зьвярнуўся ён да рабкораў.
Па два рассыпаліся па цаху. У канторцы — за шклянымі сьценамі яе — засьвяцілі лямпку.
— Малюй, Сімка, плакат. Варштат Стоўпнэра выведзены са строю сёньня. Вінаваты Стоўпнэр, які пусьціў варштат на іншую скорасьць.
— Пачакай, пачакай! А хіба гэта Стоўпнэр вінаваты?
Напоўслове прыпыніўся, зірнуў пытліва на Карновіча і разьвёў рукамі.
— Ну а хто-ж?
Карновіч браў мастака Сімку за плячо і тлумачыў яму:
— Тут ня ў Стоўпнэры адным справа, браток. Гэта-ж трэба разумець! Колькі ў нас Стоўпнэр працуе?
— Здаецца, месяц!
Прыцмокнуў губамі Карновіч, і гэта зразумелі ўсе прысутныя так, што нешта большае ведае Карновіч.
— Не здаецца, а месяц, галава ты разумная. Адкуль-жа яму ведаць, як з варштатам абыходзіцца?
— А майстар навошта?
— Во, во! Ты так і пішы на плакаце. Майстар Гойка, дзе ты быў?
Спрытна запрацавалі рукі мастака Сімкі і з-пад прымітыўнай яго прылады для маляваньня адно за адным пачалі нараджацца словы: «Майстар Гойка, дзе ты быў? Ці ня ў «Мамы» піва піў?»
Навокала дружна зарагаталі.