Старонка:Наша сонца (1932).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

Вецер зноў ішоў з-за ракі: крэмсаў, гайдаў, драпаў, ірваў ён каляровыя палотнішчы штандараў, — іх — штандараў — была безьліч, і, здавалася, што павеўная пэрспэктыва каляруецца, набракае крывёю.

Гуляў вецер над натоўпам, разносячы акраўкі рэплік:

— — Нагарадзілі вэнь як!..

— — Майстры заліваць…

— — Дармо!

4

Профэсар, трымаючы ў руках тэлеграму, прайшоў у пакой сына. Леў павярнуўся ад сьценкі (на сьцяне быў машастовы дыван: сярод жоўтага каменьня пустэльні ляжаў леў, леў лагодна выскаліў зубы), зірнуў на бацькаў твар, позірк прыпыніўся на тэлеграме (тэлеграма дрыжэла ў руках — дробненька, дробненька).

— Лёва, ты ня сьпіш?..

Блёклая ўсьмешка папсавала стэрэотып твару.

— Не, татусь, я думаю… Вы прынесьлі нешта цікавае, вы чагосьці хвалюецеся?..

Профэсар падсунуў да ложку высокае крэсла (іх называюць дзедавымі: сядзеш і агорне мудры пакой), сеў на край яго, адказаў — неяк урачыста і па-маладому:

— Мяне прызываюць служыць бацькаўшчыне, мяне чакае крэсла міністра ў Мінску-Беларускім… Я прышоў пажадаць табе скорага выздараўленьня, Лёва…

Хацеў нешта дадаць яшчэ — нейкія дужа важныя словы, а мо’ бацькаўскае бласлаўленьне — хацеў нешта дадаць яшчэ, але прыпыўніўся, пачатак слова абарваўся на галоснай — галосная дзіка ўзьмятнулася ў паветры.

На Лёвіным твары была ўсьмешка.

Была ўсьмешка на Лёвіным твары — бледая, слабая, але дужа гіронічная — (а на сьцяне, на машастовым дыване выскальваў зубы, лена выцягваючы сваё тулава, леў).

— Ты, татусь, жартуеш мусіць?

Профэсар пакрывіўся, матануў тэлеграмай: тэлеграма дрыжэла ў руках дробненька, дробненька. Леў — так проста, каб не абразіць бацьку — узяў тэлеграму, прачытаў яе і…