Старонка:Наша сонца (1932).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

Ён ірвануўся ад усяе сілы, схапіў яе за рукі, хацеў адштырхнуць, але яна апусьцілася ціха на ложак, і тады Леў страціў развагу.

Ноч купалася ў водыры жаночага — вялікага, наліванага тлустасьцю, але добра, відаць, трэніраванага — цела, у непазнанай яшчэ дагэтуль жаночай ласцы. Цела ў Лёвіных руках выгіналася, білася, лена, у салодкай стоме выцягвалася, і Леў быў п’яны спрэс ад непазнанай ім дагэтуль жаночай ласкі.

Раніцай ён ціха прайшоў у пакой, дзе спаў брат. Як рыпнулі дзьверы, прачнуўся Толік, зьдзіўленыя заспаныя вочы ўтаропіў у брата. Леў быў апранутым у палітон, у руках быў маленькі чамайданчык.

— Толік, сьпі, яшчэ рана. Я прышоў, каб разьвітацца з табой… —

Толік — здэтанавана — пазіраў на брата, намацваючы рукой коўдру, якая падгарнулася ўначы пад тулава.

— Я, Толік, вярнуся… Ты ня бойся, з табой будзе Эна Карлаўна… Я вярнуся, Толік…

Браты пацалаваліся. Толік моцна абвіў рукой братнюю шыю, доўга трымаў яе, потым апусьціўся на пасьцель і сказаў:

— Татусь уехаў, ты ўходзіш, аднаго мяне з гэтай немкай пакідаеце…

Леў сьпехам пацалаваў Толіка, які ўваткнуўся тварам у ясік (ружовая насыпка была мокрай), гэтак-жа хутка вышаў з дому, унізе — на вуліцы — прыпыніўся, зірнуў на неба: яно было ў ружовых акраўках аблокаў, — узыходзіла сонца.

6

У Менску адбываўся «беларускі конгрэс».

На яго зьехаліся так званыя прадстаўнікі ад рабочых і сялян: члены беларускіх нацыянальных партый, дэлегаты розных нацыянальных камітэтаў, што былі ў Расіі, а беларускіх працоўных —

працоўных, што стагодзьдзі стагналі пад бярэмам нацыянальнага і соцыяльнага ўціску, што сьпіну гнулі на не-