Старонка:Наша сонца (1932).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

журцы. Чалавек прайшоў проста на трыбуну — сьціхшая заля сачыла за ім — і адказаў на немыя запытаньні прысутных:

— Імем абласнога выканаўчага камітэту конгрэс распускаецца. Камітэт прапануе зараз-жа закрыць паседжаньне.

Сказаў чалавек і ледзь-ледзь усьміхнуўся, усьмешку стрымаць было цяжка — мізэрным быў гонар! «бацькаўшчыны».

Профэсар Шастакоў — рукі застылі ў паветры — сказаў ціха:

— Прыдзецца адкласьці паседжаньне на…

Ён ня скончыў, пайшоў з трыбуны, і сьмешна цялепаліся ў паветры фалды ягонага фрака.

Гэтае «на» прагучала праз пяць год у Бэрліне, каб больш ніколі ня гучэць.

7

Панадворак ляжаў, туга сьціснуты высачэзнымі — у плямах ад частых дажджоў і выпарэньняў памыйніц — сьценамі камяніцы. Сюды — на панадворак — выходзілі так званыя чорныя выхады, — і сапраўды яны былі чорнымі: выходзілі праз гэтыя шматлікія дзьверы пахі кухняў, клёзэтаў, чад і смурод перапрэлых парцянак, непераваранай стравы, нясьціранае і засьціранае бялізны.

Пасярод панадворку быў сонечны чатырохкутнік: над ім ляжала неба — сіняе, дымнае, празрыста дый-матава-белае. Сонечны чатырохкутнік — гэта царства хлапцоў: тут куды мякчэйшая зямля — можна гуляць у ножыка, у арлянку, у каштаны; тут больш сонца — можна сядзець у адных штоніках, «ванны сонечныя» рабіць.

Толік доўга глядзеў з вакна на хлапчукоў, што за аддай-душу рэзаліся ў ножыка. Асабліва добра гуляў чарнявы худы хлапец, сьцізорык лётаў перад ім, нібы цыркач з трапэцыі на трапецыю. Толік ціха адыйшоў ад вакна, на дыбачках прайшоў у сталовую, знайшоў у шуфлядзе вялікі срэбраны нож. Сонечны прамень наблукаў на гэты срэбраны нож, на сьценцы нарадзіўся вёрткі «зайка». Толік сачыў за тым, як аббягаў сонечны «зайка» сьцяну, столь, стрымгалаў падаў