Старонка:Наша сонца (1932).pdf/27

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

— А вось так, аддай і ўсё. Я першы раз гуляю ў ножыка…

— Гэта, брат, не адгаворка. Мала што, але-ж прайграў… Мусіш аддаць ножык, — уставіў сваё аўторытэтнае слова бяззубы.

Толік пачырванеў. У галаве ўжо малявалася тое, як Эна Карлаўна — гэтая «немка» — будзе сварыцца з-за ножыка: дый мала таго, што пасварыцца, чаго добрага і на вуліцу больш ня пусьціць. Вочы падплывалі сьлязьмі.

— Аддай мой ножык.

— Ён мой, я яго выйграў.

— Аддай, кажу, — ледзь ня плачучы паўтарыў Толік.

І тады замест чарговай рэплікі чарнявы даў здаравенную поўху. Толік ледзь устояў на нагах. Чарнявы наступаў.

— Яшчэ адну маеш!

Толік павярнуўся і пайшоў да дзьвярэй свае кватэры. Сьлёзы засьцілалі вочы, нешта саланаватае плыло ў рот, — ён ішоў і ня бачыў дарогі.

Толік тады яшчэ ня ведаў, што парадкі складаюцца: з сьвятла (афарбоўкі яго), гукаў, пахаў і рухаў (няхай сабе нават і поўх).

Толік плакаў, схаваўшыся ў парт’ёры, а разам са сьлязьмі ў маленькай істоце нараджалася адчуваньне крыўды, і крыўда гэтая была не на чарнявага, а — чамусьці — на бацьку, на Лёву і — больш за ўсё, мацней за ўсё — на Эну Карлаўну: гэтую «немку».

8

Па краіне веялі вятры.

Старамодны пакрой хмар —
над палямі, над лясамі, над імшарамі, над сыпучым пяском — (вецер павее — і сьцяной ідзе пясок, хіліць сухотны лазьнях, прыгінае да зямлі: і тады здаецца — на пясчаным целе набраклі крывёю вены — лазьняк), над балац вяньнем, над густым хмельным чорназемам —

старамодны пакрой хмар нязьменны над зямлей.
І нязменнай — як хмары — была зямля: на ёй не зьмяняліся вятры, кірункі вятроў, — калі-б частымі былі зьмены, тым, чым хлеб — мэтэоролёгія ня было-б чым займацца, у навуку ня верылі-б іхную; на ёй не зьмяняліся вёсны: малахіты цьвілі, адцьвіталі, каб зноў — з новай вясной расьцьвітаць — у сусьвеце цячэньне рэчаў няспынна.