Старонка:Наша сонца (1932).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

пажары надоўга асталяваліся на зямлі —); голад і сыць (— крывяная, сыць зямлі).

На парканах местачковых і гарадзкіх вуліц — тых вуліц, што ствараліся спачатку інстынктыўна, а потым, падпарадкаваўшыся чалавечаму рацыяналізатарскаму розуму, тых вуліц, дзе жылі людзі, і гэтыя людзі жывілі крывёю зямлю, — на парканах раптоўна нараджаліся плакаты. Крычаў з плакатаў чалавек — стандарт чалавека:

„СТОЙ! ТЫ ЗАПИСАЛСЯ ДОБРОВОЛЬЦЕМ?!“

І людзі (людзі, а не стандарты) ішлі па вёсках, па сёлах, па паселішчах, па мястэчках і гарадох аддаваць свой розум, сваё цела рэволюцыі, ішлі людзі сотнямі, тысячамі, сотнямі тысяч рабіць рэволюцыю, бараніць рэволюцыю, паміраць за рэволюцыю (— праз дзесяцігодзьдзі хай помняць герояў: ім слава! —), перамагаць імем гэтай рэволюцыі, бо людзі-ж гэтыя створаны былі — а сказаць больш выразна: набылі сваё бытаваньне — рэволюцыяй!

Было ім: васемнаццаць, дзевятнаццаць, дваццаць.

Быў ён: камітэт КСМ (райком, павятком, валком).

І была мобілізацыя комсамольцаў:

— На фронт, таварышы!

— Вырваць краіну з кіпцюроў драпежнага белага арла!

І была вайна: за творчую ідэю станаўленьня соцыялістычнага грамадзтва, і тысячы юнакоў паміралі за права жыць і сьпяваць, за права ствараць тое, што потэнцыянальнай энэргіяй сьпела стагодзьдзямі.

Тысячы юнакоў паміралі, памерлі — праз тысячагодзьдзі хай помняць герояў: гэтымі радкамі пяю ім славу!

9

З цемры голас і цемра густая, нібы каламазь, і неба цемрашаліць (аматарам вобразаў: ноч — манах-францысканец — і доля, і бог, і жыцьцё чорныя ў яго), і ня відаць за крокі тры — такі жаласьлівы, амаль дзіцячы і — гэта зусім нечакана! — па-жаночаму цёплы:

— Эх, таварыш родны мой, не разумею, не разумею гэтага — бог сьведкай… Сядзім тут нямаведама праз чыю