Старонка:Наша сонца (1932).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

ласку, чакаем. Спаць няможна, курыць няможна, сьпяваць няможна. Вось табе і вайна!

— Так, таварыш, вайна.

Перапынак. А у ім: рака трызьніць (вада ў вірлівых вірох), шуршыць дробнае каменьне, сыплецца яно ў ваду, і аер шуршыць; у другой купцы чырвонаармейцаў пануе таксама цішыня, толькі нехта — як і гэты з гэтай купкі — пэўне тужыць аб нечым: ён ціха — зусім, зусім — сьпявае журботную сялянскую песьню, — дый, уласна кажучы, песьні ня чуваць, толькі асобныя словы яе, прапетыя шэптам, але гэтыя словы, прапетыя шэптам, гэтая песьня, недасьпеваная чырвонаармейцам, усё-ж пяецца, аформляецца — бяз слоў, у душах, як кажуць, усіх чырвонаармейцаў.

— Гахнуць-бы па апошняму разу дый дахаты. Там жыты высьпяваюць, жней трэба шукаць… — (у цішыні чуваць выразна, як уздыхае чалавек, у цішыні гэты уздых — глыбокі (— А ведаеш, як сьпяваюць жанкі ў жніво? Ня ведаеш мусіць, дзе табе ведаць гэта.

„Ой, багат, багат наш пан“…

— Цішэй, таварыш, не забывай…

— Ды я што, я так, — напэўна чалавек махае з дакорам рукой.

… Цішэй, таварыш, не забывай: за вадой у вірлівых вірох, за ракой, на тым беразе — вораг. Цішэй, таварыш, не забывай: вораг не павінен ведаць пра сілы на гэтым беразе — (на гэтым беразе — так павінна быць — толькі алешнік, толькі каменьне, толькі цемра). І яшчэ таварыш, не забывай: ты — салдат рэволюцыі — першай у сьвеце пролетарскай, — твая тактыка павінна быць максымальна выразнай, вар’іраванай (мяркуючы ад выпадку), матэматычна дакладнай. І не забывай яшчэ, таварыш: золкам — бой, не апошні бой, іх будзе шмат, таварыш!..

— Хоць-бы дахаты ліст напісаць… Хто ведае, чым гэта ўсё скончыцца…

— Ну, ну!..

— Прычакаеш раніцы, напішаш.

Лагчына, дзе разьмясьціліся часьці, мяжуючы адным бокам з ракой, другім адагнала лес. За лагчынай, у лесе,