Старонка:Наша сонца (1932).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

засталася жменька людзей: штабісты — (будзе бой і яны першымі пойдуць — гэта факт). Тут — склерознае сьвятло дарожнага ліхтара, тут — карта: крыжыкі, кружочкі, рысачкі, плямы танцуюць уваччу, але — —


На тым беразе, напэўна, таксама тужаць аб жытах, аб маладых жонках, чырвонашчокіх пазнанках. Мо’ які-небудзь Стась — малады жаўнер — на грудзі схаваў аркушык паперы, нязграбна замусолены алаўком, нязграбна пачаты:

„Moja kachana Bóg da będziemu żywy“…


— — але трэба сьціснуць рукамі скроні, сьцяць зубы і вырашаць, вырашаць, вырашаць задачу, якой ня вучылі ў сельскай школе, задачу пераправы, задачу абходу ў тыл, задачу наступленьня. І задачу гэтую вырашыць трэба зараз-жа.

Лес цёмны, і кашлатыя дрэвы ў ім. Сьвятла мала — яно склерознае — дрэвы адыйшлі ў цемру, іх ня відаць, на іх-бы забыліся: толькі шумы дый гуды, што на шпацыр выйшлі па верхавіньні, напамінаюць людзям аб дрэвах, аб лесе, аб тым — што за лесам: лагчына, рака.

— Гэта месца прыкрыта добра, сюды можна перасунуць кулямёты.

— Яно і выгоднае.

— Так, я-ж і кажу

Ледзь чуваць: крокі. Правільней — дэталі чалавечых крокаў: хрумст і шум; галіны рассунуліся чалавечымі рукамі.

— На беразе па-ранейшаму.

Чалавек — у яго даўгая барада (а каб пагаліўся гэты чалавек — дваццаць восем, ня больш, гадоў яму (— адрывае вочы ад карты, узіраецца ў цемрыва, адчувае: стаміліся вочы (цемрыва пайшло агністымі акружынамі).

— Ты, Шастакоў, адпачні.

Але той, што прыйшоў, ужо сеў побач з барадатым, прасачыў рух алаўка па карце, адказаў, счакаўшы хвіліну:

— Потым, Сьцяпан, адпачываць будзем.