Старонка:Наша сонца (1932).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

Трэба сьціснуць рукамі скроні, сьцяць зубы, сачыць за рухам алаўка па карце (крыжыкі, кружочкі, рысачкі, плямы танцуюць уваччу).

— Выведчык сказаў, што — —


Трызьніць рака (вада ў вірлівых вірох); недасьпеваная песьня чырвонаармейцам усё-ж пяецца, аформляецца — бяз слоў, у душах, як кажуць, усіх чырвонаармейцаў; а недзе — на родных гонях — высьпяваюць жыты, а яны — жыты — што тое мора! — эх-бы песьню жніўную грымануць, журботную сялянскую песьню; у паходах, пераходах даўгіх пяюць жніўную песьню чырвонаармейцы — лягчэйшымі тады пераходы, паходы робяцца дый цела — струджанае — наліваецца моцаю. Эх-бы песьню жніўную грымануць, дый так грымануць, каб гахнула песьня гэтая куляй, шрапнэльлю!..

І цемра густая, нібы каламазь (аматарам вобразаў: ноч — доля сухотніка), і ў густаце гэтай цемры: людзі. Будзе раньне і тады грымане песьня жніўная, інструмантаваная на партытуру куляў, шрапнэлі.


— — што ніжэй па рацэ ёсьць брод, вярсты чатыры адсюль.

— Цяжка?

— Дарога чыстая — грунт.

— Дай загад, каб Цімашэнка сваіх людзей зараз-жа перакінуў на брод. Біць трэба з тылу.

— Ёсьць, таварыш камандзір, Цімашэнку сваіх людзей зараз-жа перакінуць на брод. Біць трэба з тылу.

Ёсьць, камандзір.

10

Вось дакуманты. —

I

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі як выбраная прадстаўніца Беларускага Народа зьвяртаецца да Вашай Імпэратарскай Вялікасьці са славамі глыбачэйшай падзякі за асвабаджэньне Беларусі Нямецкімі вайскамі з цяжкага ўціску чужога пануючага зьдзеку і анархіі.