Старонка:Наша сонца (1932).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі дэкляравала незалежнасьць цэльнае і недзялімае Беларусі і просіць Вашую Імпэратаркую Вялікасьць аб абароне ў яе кіраваньнях дзеля ўмацаваньня гасударственнай незалежнасьці і недзялімасьці края ў зьвязі з Германская Імпэрыяй.
Толькі пад абаронай Германскай Імпэрыі бачыць край сваю добрую долю ў будучыні.
Прэзыдэнт рады: Іван Серада,
Прэзыдэнт Сакратарыяту: Язэп Варонка,
Сябры Рады:Раман фон-Скірмунт,
Антон Овсянік,
Паўлюк Алексюк,
Пятро Крэчэўскі,
Язэп Ліосік.

II

Б. Н. Р.

Вайскова-
Дыплёматычная Місія
РАДЫ Б. Н. Р.
у Латвіі і Эстыі.
17 лютага 20 г.
№ 180
г. Рыга.

Камандзіру асобнага атрада Беларускай Народнай Рэспублікі генэрал-Маёру Булак-Балаховічу.
У дадатак № 62 ад 15-ХI-19 г. гэтым маю гонар паведаміць Вас, што Старшыня Рады Міністраў Б. Н. Р. адносінай ад 26-I-20 г. за № 31 паведамляець, што пратакольным пастанаўленьнем Рады Міністраў ад 22 студзеня 1920 года Ваш Атрад прыняты ў склад войска Б.Н.Р.
Прыміце завярэньне ў вялікай да Вас пашане,
Шэф Місыі, Палкоўнік Езавітаў.
Сакратар Казячы.

III

№ 122
6. I. 20 г.
Рыга.
Камандзіру Асобнага Атраду Беларускай Народнай Рэспублікі ў Эстыі генэрал-Маёру Булак-Балаховічу.
Павялічэньне Атрада мяне вельмі радуе, але ў зьвязку з тым, што эсты ўздумалі мірыцца, гэта вельмі таксама дае клопату.
Чуў, што ў Вас некаторыя сынкі ўшлі да палякаў, але гэта нічога, няхай уходзе ўсё ненадзежнае, няхай астаюцца толькі свае, беларусы.
Справа ня ўліку, а ў дабраце. Няхай будзе сто добрых, чым дзесяць тысяч плахіх.
На ваш атрад пакладаю вялікія надзеі.
Пачынайце патроху налажываць добрыя адносіны з латышамі: можа прыдзецца працаваць з імі разам. Памятайце, што Вам трэба будзе спускацца пабліжэ да Дзьвіны.
Вельмі