Старонка:Наша сонца (1932).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

быў недаволен наш Пасол, калі яму нехта сказаў, што афіцэры Асобнага атраду дужа п’янствуюць у Рэвеле, Дорнаце і Марыенбурге. Ці гэта праўда?
Калі праўда, дык — трэба крута спыніць.
Будзьце ласкавы паведаміць, чаму да гэтага часу ня прышоў да Вас брат з коньнікамі і „Міцька“.
Дзьвінск ужо ўзят. Трэба думаць аб Віцебску і Полацку.
Аб Вас ведае ўжо ўся беларуская, латышская і нямецкая прэса. Все спатыкаюць вельмі прыхільна. Хутка будзе трубіць фрацуская, ангельская і амэрыканская. Крокі ўжо зроблены. Моцна трымайцеся, як-бы цяжка ня было. Ваш атрад павінен прыйсьці на бацькаўшчыну з такім-жа трыумфам, як атрад Галлера ў Польшу. Прывет ад сэрца.
Генэрал-маёр Вэнт П.
Вайсковы райца Вайскова-Дыплёматычнай Місыі Б. Н. Р.
у Эстыі і Латвіі.
|}

.     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .

І тое, што не запісана ў дакумантах. —

Голад. І сыць (— крывяная, сыць зямлі).

І было: —

За вокнамі навісла ноч. Навісалі хмары. Навісаў дождж. Навісала трывога. І вось у гэтай трывозе начы, хмар, дажджу прыкархнула на адзін бок вёска, каб ад першага-ж шолаху прачнуцца, заюрліць, засьпяшацца.

У хаце ціха. Цішыня-ж формуецца сумай гукаў — вярней: дэталяў гукаў — і гэтыя гукі ў спалучэньні даюць агульны фон: цішыню. Сьпяць дзеці, змораныя за дзень. Яны сьпяць сном лёгкім — дзяцінства-ж бясклопатнае! — і дужа глыбокім — як глыбока ў дзіцячую сьвядомасьць уядаюцца ўражаньні.

Нічыпар сьпіць на лаве. З дзецьмі спаць горача, на лаве вальней. Ён шырака раскінуў рукі, адна — левая — аж дакранаецца падлогі. Няпрыемна глядзець, калі сьпіць змораны чалавек. Чалавек вялікі, ляжыць на сьпіне, галава неяк скрывілася на бок, разяўлены рот, а губы такія бледыя! — няпрыемна глядзець на чалавека — зморанага — калі ён сьпіць.

Яна ляжыць з шырака расчыненымі вачыма. Яна ня сьпіць. Яна позна хадзіла за драбязой хатняй, яна вячэру ладзіла — нямудрую — дзяцей карміла, і каб мужык хаця