Старонка:Наша сонца (1932).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

— Ня плач, Адарка, дапаможам панам выбрацца жывымі. Вернемся.

— Жывы будам.

Коні — адзін за адным — пайшлі, спаважна матляючы вялізарнымі галовамі (аб чым думаюць коні? якія думы ў галовах — вялізарных — песьцяць яны?).

І было: —

Гоняцца. Ужо чуваць: капыты па бойнай дарозе такату граюць.

— Эх, вынасі, сівы, ратуй! — Нічыпар аж устаў на возе, сьцяў зубы.

Калёсы па карчох скачуць, таго і глядзі — воз абернецца. Парай сьпіна каня ахутана, пена камамі падае.

— Аэх! —

Стрэл. Конь — вынасі, сівы, ратуй! — вылузнуўся з пастронкаў, шарахнуў у бок, неяк урачыста матануў галавой і ўпаў на пярэднія ногі. Стрэл. Нічыпар застыў на возе. Пазіраў — няўпрыцям — на каня: парай сьпіна ў каня ахутана, а на вачох конскія: сьлёзы.

За сьпіной: ляцелі жаўнеры.

І было: —

Ой, у полі вярба! Скрыпіць яна.

Пад вярбою ў полі конь ляжыць[1].

… Ды аб чым гаварыць багата!

Аджа-ж: не прычакала Адарка Нічыпара. Магілай ягонай была: вярба.

11

Ён прыпыніўся за дзьвярыма.

У сталовай чуліся вясёлыя галасы мужчын, візгляватыя ўскрыкі жанчын, барабаньканьне роялю, звон посуду, чаўканьне.

Ён прыгнуўся і зірнуў у шчыліну. У тым кружочку, што быў полем ягонага позірку, ён убачыў расчырванелую Эну Карлаўну. Яна сядзела на каленах спрэс п’янага афіцэра,

  1. Набухла конскае цела. З вачэй, з вушэй, з раны — чмурая жыжка (ропа). Чырваточыны на конскім целе.