Старонка:Наша сонца (1932).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

вынайсьці культурныя каштоўнасьці, наладзіць так званую экспэдыцыю.

Чалавек, што ўздумаў заняцца гэтай справай, меў на мэце знайсьці ў курганох продкаў сучаснага чалавека, а адкапаўшы нябожчыкаў — як кажуць вучоныя людзі — адкапаеш што-кольвек і з рэштак старадаўняе культуры. Яно-ж зразумела. Няможна-ж чалавеку сучаснаму бяз продкаў абыйсьціся, бо продкі грамадзян Савецкай Беларусі — нейкія адмысловыя продкі. Да ўсяго даходзіць чалавечы розум. Прыкладам, адзін на дзіва вучоны чалавек дайшоў сваім розумам да таго, што палявы васілёк — (гл. тэрмінолёгію) — даўней, за старым часам, быў сымболем прыгажосьці, дый такой прыгажосьці, якая магла быць толькі тутэйшай, беларускай.

Спрытны вучоны разважаў так:

На слуцкіх паясох васількі красуюцца (нават Багдановіч уславіў іх: слуцкія ткачыхі, бач, не аб хлебе чэрствым думаюць, а аб тым, як вока песьціць сіняя кветка).
У часе дажынак плятуць дзяўчаты вянкі з каласоў дый васількоў (што-якое пра гэта, напэўна, знойдзем у працах Шэйна дый у пасьлядоўцаў ягоных — сьветлай памяці апосталаў этнографічнае катэдры БАН).

Нават на Рызе «беларускага дзеяча» архімандрыта Пчолкі панашываны васількі.

Ну, а калі ўзяць поэзію (ці як казаў — прыгожае пісьменства)… Дайце рады! Што ні поэт — васількі. Што ні дзяўчына ў гэтага поэта, дык таго і чакай, што вочы дзяўчыніны васілёчкамі сінімі зьяюць (каб паўней у радку было, дык на эпітэт не забываюцца, хоць кожнаму вядома, што чорным васілёк не расьце). Нават да россыпаў васільковых дайшло, і, здаецца-ж, поэт гэты яшчэ не дажыў да таго, да чаго дажыў вар’ят Апухціна…

Так ці інакш: васілёк — гэта нешта сымболічнае.

На тым часе, як наважыліся ў экспедыцыю выбірацца, у Менску на гасьцей замежных чакалі: мелася быць конфэрэнцыя па пытаньях канчаткаў розных — абы галава не балела. Пасьля таго, як гасьцей вазілі не адчыненьне тэатру ў Ві-