Старонка:Наша сонца (1932).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

Хлопцы словы камандзіравы прынялі за жарт — адказалі маладым рогатам (зубы паблісквалі, — моцныя зубы, з такімі зубамі век пражывеш — яны на’т не пажаўцеюць).

Камандзір падыйшоў да другой купкі чырвонаармейцаў, каб прыкурыць. Але ён не дайшоў да іх. — Перад ім вырас конь. Хваляваўся на кані чалавек: высака ўзьнімаліся грудзі, буйнымі кроплямі поту блішчэў пот.

— Таварыш…

Але камандзір яго папярэдзіў — мундштук быў моцна зацяты зубамі — працадзіў спакойна праз зубы:

— Не хвалюйся, таварыш, ты — баец. — Потым махнуў рукой, паказваючы кірунак. — Пройдзем вось туды, там і раскажаш, у чым справа.

Коньнік зьлез з каня, пайшоў з камандзірам, і постаці іхныя праважалі сотні цікаўных позіркаў.

Сонца зайшло.

І тады — у напаўзаючую вячэрнюю волкасьць, у купарваснасьць зьмярканьня, у прыхлупленасьць чалавечага чаканьня, — была каманда:

— Быць гатовымі да бою:

Сапёры прайшлі да ракі — залеглі ў купаўі, чакаючы на поўнакроўную цемру: праз раку перакінуць пантон.

Навакі праверылі вінтоўкі. Камандзір яшчэ раз трапіў ім на вочы. Папыхкваў цыгаркай: лёдзь асьвятлялася ніжняя частка камандзіравага твару.

Ішла на зямлю глухая ноч, а ў глухаце ночы былі: мандалінныя гукі ракі, сонны гогат качак, ціхае ірзаньне коняй, гамана — даведзеная да мінімуму, пярэклікі там, унізе, ля ракі.

— Будзь гатовы…

Шугануў змрок і цёмра захвалявалася ценьмі.

— На пераправу.
Бераг стрэў чаканай нечаканасьцю: ахнула цішыня — нібы бліскавіцай усё навакольнае асьвяцілася — залемантавалі прасьцягі: шалелі шрапнэлі, картавіў кулямёт, кіпела вада ў рацэ, гайдала пантон.

.     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .

Раньнем прыйшла пе-