Старонка:Наша сонца (1932).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

рамога, а разам з перамогай раньне ўнесла корэктыву у ночнае роіла.

З адзінаццаці навакоў застаўся адзін — маладзейшы. Ён, відаць, першым выбраўся на бераг, наважыўся бегчы, але ў гэты самы момант яго прысьпела куля. Распластаўшы рукі, ляжаў ён на беразе тварам у зямлю, тонкім струмочкам сьцякала ў раку кроў.

Яго паднялі. Рукі сударгава драпанулі зямлю. Яго паклалі на сьпіну, разрэзалі вопратку, падплыўшую крывёю. Хлапец драпаў рукамі зямлю, прагна глытаў паветра, у горле булькатала кроў — (куля трапіла ў лёгкае).

— Давай сюды насілкі.

Яго несьлі да санітарнай павозкі (на ёй — на гэтай павозцы іншым часам кулямёт вазілі; вочы раптам шырака-шырака расчыніліся, рука ўзьмятнулася ў паветры і ён ціха — праз крывяное булькатаньне — сказаў:

— Нават да сьмерці прывыкаем.

Ён усьміхнуўся — (вы бачылі калі-небудзь, як сьмяецца чалавек у вочы сьмерці?), — усьмешка і боль назаўсёды акамянілі твар.

16

Так вось ішлі каторы дзень: была белая бойная дарога, старанна абрысаваная полем, лесам, вёскамі і мястэчкам. Удзень ішлі, адыходзячы ад дарогі ў глыб прастораў, каб пажывіцца чым-хаця, а ўначы — дбаючы аб начлезе з вечару — спалі моцным сном, які можна прыдбаць толькі ў шляху мулкім ды колкім, які можна прыдбаць у малады — стомлены — век.

Яны — Рубан і Толік — ішлі, не распытваючы стрэчных, праходжаных і праежджых (а іх — праходжых і праежджых — было шмат: абшарпаных, абтрапаных, скалечаных, зьнядоленых), ішлі наперад: наперадзе (яны гэта ведалі) была нейкая (якая-ж?) мэта.

Аднаго разу іх засьпеў у дарозе дождж. Наўсьцяж ляжала поле, наканаванае сонцам, лес быў далёка, а хмара ішла валавянай аграмадзінай (казачным волатам), ручаіны бліскавічныя сачыліся з хмары (волат сьцякаў крывёю).