Старонка:Наша сонца (1932).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

— Шанцуе потым нам, Толік. З учорашняга ў роце ані каліва ня было, а тут яшчэ дождж. Кішкі прамыць, ці што?

— А ты не гавары лішняга, — заўважыў Толік, узіраючыся ў валавяную (хмары фарбуюць зямлю) далеч. — Ці бачыш, Рубан, там нешта стаіць.

— Стог?

— Стог.

— Ну, дык давай прыўдарма, пасьпеем дабегчы.

Рубан з разгону бабахнуў у стог, і раптам прыстыў на сене.

— Хто тут?

З сена вынырнуў чорны твар, буйныя кроплі дажджу трапілі на яго, па твары паплылі каламутныя раўчучкі. Мальцы зарагаталі.

— Прымай у суседзі, мармыль.

Неўзабаве яны сядзелі ў сене і распытвалі новага знаёмага па ўсіх правілах судавога допыту.

— Адкуль ты?

— Даўно ходзіш?

— Чый ты?

— Дзе бацькі?

«Мармыль» на усю гэту безьліч запытаньняў адказаў адно:

— Бацьку закапалі на шашы, на чорную воспу хварэў.

Дождж ішоў і тарахцеў гром — візгляваты і, разам з тым, адчайным лемантам адзываліся прасторы нязьлічонымі водгульлямі, і, здавалася, канца-краю нямашака густой хмары.

Яны спалі. Бачылі сны. Рубан імчаўся на цягніку, навокала лёталі кулі, адзаду ляцела полымя, і трэба было абавязкова выратаваць цягнік ад агня, сябе ад навалы куляў. «Мармыль» сьніў зусім іншае: сваю хату, родную матку… — і ўсё блыталася: маці, бацька падалі некуды ў прадоньне, а заставаўся толькі шлях дый бясконцыя прасторы, выглянцаваныя сонцам.

Толіку сьніўся брат. Ен ляжыць з перавязанай галавой у сваім пакоі (на сьценцы, на машастовым дыване, лена выцягваецца леў), кроўю набрыняла павязка. Раптам усё зьнікае. Толік ідзе па шляху, балюча ісьці босымі нагамі па гарачым