Старонка:Наша сонца (1932).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

каменьні, а сонца пячэ неміласэрдна, нявыносна. Перад Толікам выростае — на дарозе — брат. Ён на кані; конь ня можа ўстояць на месцы; брат нахіляецца, бярэ Толіка да сябе на сядло, і яны імчацца: вецер сьвішча, гудзіць, галосіць.

Адбуяў буякамі дождж.

Першым прачнуўся Рубан. Ад ягонага таўхаля прачнуўся Толік.
— Час вылазіць адсюль. Што з ім будем рабіць? Возьмем?

— Бяры, калі пойдзе.

Ішлі ўтрох.

Наперадзе быў горад.

17

Шматтысячны натоўп плыў вуліцамі, рос гэты натоўп, і пакуль дайшлі да пляцу — разбушавалася мора. Гайдала паветра рытмічны рух — сымфонію — натоўпу, а над галовамі натоўпу гайдаліся штандары. Былі штандары — крывавілася паветра — і былі: дваццаць чатыры труны. Ураньні іх прывезьлі таварным, былі яны сьпехам змайстраваны з негабляваных сасновых дошак: пахла смалой і мёртвымі чалавечымі целамі. Пакуль прыбыў таварны на станцыю — (ён ішоў лясамі і пералескамі, над пляцформамі сьвяціла — буяніла — сонца, на дошках выступіла смала) — горад жыў нэрвовым жыцьцём, горад поўз да станцыі, і ўжо тут, на станцыі, нэрвовасьць будняў пераўзброілася ў адзін, монолітны рух жальбы і помствы.

Мітынгі былі кароткімі.

А на пляцы — натоўп, бяз шапак, маўчаў, і маўчалі прамоўцы.

Вецер ірваў штандары.

Гэты вецер ішоў на горад з-за ракі, ён гнаў пясок у раку, вецер пералётаў праз плынкасьць рачную і — нэрвова церабіў афішы на парканах гораду, біўся акеніцамі, атрасаў з каштанаў лісьце ў гарадзкім садзе, атакоўваў людзей — пясок калоў вочы, хрумсьцеў на зубах.

А людзі на пляцы стаялі і маўчалі і было гэтае маўчаньне мацней за ўсякую іншую ўрачыстасьць, прамовы былі не-