Старонка:Наша сонца (1932).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

18

«Мармыль» здрадзіў.

Праходзілі праз мястэчка, занятае палякамі, напоўзруйнаванае гжэчнымі пераможцамі: дзе-нідзе тырчэлі сіратлівыя коміны сярод нагруяджанага каменьня і абгарэлага бярвеньня.

Трэці дзень лютаваў польскі разьезд у мястэчку.

Белатварыя маладыя яўрэйкі былі згвалчаны ў першую-ж ноч. Дачка старага шаўца Цывеля, вырваўшыся з рук пазнанца, кінулася з другога паверху на брук, — на белым твары застыла назаўсёды грымаса, нечаканая для мерцьвяка: грымаса радасьці і нейкай урачыстай гордасьці. Уначы вуліцай ехалі пазнанцы: труп шаўцовае дачкі зьбілі капытамі.

«Мармыль» здрадзіў у гэтым мястэчку.

Яны засталіся начаваць, атайбаваўшыся ў старой лазьні. Рубан з «Мармылём» пайшлі на росшукі. Толік, чакаючы іх, заснуў. Раптам ён усхапіўся ад трывожнага Рубанавага голасу. Той штырхаў яго за руку і крычаў:

— Гэты паршывец аказаўся здраднікам!

— Хто гэта?

— «Мармыль»! Яго палякі паклікалі да катла, ён — сьвіньня — пачаў убіраць кашу за абедзьве шчакі. Я яго зваў, зваў — нічога, аглох.

— Hу?

— Набіўшы трыбух, прыходзіць да мяне. «Добра зьеў», кажа. — А што з сабой узяў? «Нічога», кажа, «забыўся». Ну, ня сьцерпеў я гэткае абразы, ды як садану яму кулаком у пысу. Ён у гвалт. Учулі пазнанцы. Нехта крыкнуў, што яўрэй хлапца лупцуе. Ну, брат, траха што ногі прынёс. Трэба адсюль зараз-жа выкатвацца.

— Я шамаць хачу, — у роспачы сказаў Толік.

Рубан маўчаў. Потым ён сьвіснуў. Гэта азначала, што ён нешта надумаў.

— Ну? — запытаў Толік.

— Пойдзем на хутары. Тут недалёка, вярсты дзьве. Помніш — праходзілі паўз іх. Там пад’ямо.