Старонка:Наша сонца (1932).pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

часта перажыванай — утульнасьцю засьпявалі спружыны канапы.

Пры сьвятле адбылося перараджэньне цёмнай жаночай постаці: яна была зусім маладой, з махнатай шапкай ільняных валасоў, з тонкімі — майстэрскі падфарбаванымі — губамі.

— Эх, як гарыць цела ад марозу, — жанчына млява выцягнула ўгару рукі, пазяхнула, а ўвейках кувырнуўся ледзь улоўны сьмех.

Ён — мэханічна — пацягнуў яе да сябе, пасадзіў на калены. Яна, усьміхаючыся, церабіла ягоны гальштук, песьціла валасы, мякка дакраналася сваімі грудзьмі да ягонага цела.

— Які ты малады, — сказала яна. — Напэўна, недзе маці чакае… А я цябе ня пушчу. Мы вось зараз віна вып’ем, павячэраем. Ты любіш віно? Так, ты любіш віно… Табе падабаюцца, такія, як я? Чаго ты пазіраеш так? Я прыгожая?.. — Яна абхапіла рукамі ягоную шыю, засыпала пацалункамі.

Як выпілі — сьвятло пайшло акружынамі, цела пружынілася весялосьцю і безразважнасьцю. Плакаў за вакном вецер, настывала на вакне дзівосная маразовая росьпісь.

Перараджэньне цёмнай дзявочай постаці адбылося канчаткова: яе цела паблісквала сьвежай ружовасьцю. Ён схапіў яе, падняў, паваліўся на канапу: акружыны пайшлі шалёнай быстрынёй.

Яго сустрэў дзяжурны.

— Гэта што значыць, Шастакоў?

У адказ было бяссэнсавае мычаньне.

— Эй, братка, з табой такога ня было. У нас ты лічышся ўжо выхаваным, прыкладам. А тут… Ды зірні на сябе, што з тваім тварам?

З глыбіні чатырохкутнага люстра выплыў адлюстровак бледнага твару, густа ўмаляваны чырвонымі плямамі (— «яна цалавала фарбаванымі губамі, вось сволач!»).

— А ўдзень будзе сход ячэйкі, цябе вылучаюць сакратаром. Ты разумееш, што гэта азначае? Першы-ж раз у комуне са сваіх сакратара выбіраюць, цябе, значыцца. А ты…