Старонка:Наша сонца (1932).pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

чым скончылася сьледзтва па справе забойства Караткевіча, ці будуць ўзімку працаваць гурткі.

— Сьледзтва яшчэ ня скончана. Аб выніках будзем ведаць. Дыспут організуем. Ня мясцовым матэрыяле. Для гэтага трэба рыхтавацца. Хто за тое, каб гэту справу даручыць Самайловічу? Гурткі будуць. Яшчэ не абмяркоўвалі плян працы, але яны будуць.

Апошняя запіска — акуратна складзеная — была наступнай:

«Таварыш Ш. Я чула, што ты быў бяспрытульным.
Як ты трапіў у КСМ? Раскажы аб сабе».

Анатоль засьмяяўся.

— Тут, таварышы, пытаюцца пра мяне. Як-небудзь наладзім вечар самадзейнасьці, я на ім і раскажу што-кольвек цікавае з свайго жыцьця. Цяпер скажу толькі адно. У КСМ уступіў у працоўнай комуне для бяспрытульных. Пытаньняў больш няма?

— Хто хоча выказацца, — запытаўся Андрыенка, абмацваючы вачыма прысутных.

Цяпер пачалося звычайнае. Кожны чакаў, калі пачне гаварыць іншы, пачуліся галасы.

— Ды аб чым гаварыць багата.

— Усё зразумела.

— Абы работу пачыналі…

Ля сьцяны ўзьнялася з месца дзяўчына сярэдняга росту, войстравокая, з задзёрыстым вырысам губ, з чырвоным грабянём у валасох. Яна сказала:

— Дай, Андрыенка, мне слова.

— Ну, ну, шпар!

Дзяўчына кашлянула. Мэханічна правяла па валасох рукой, прыгладзіла іх — валасы паблісквалі чорным гладзем.

— Вось Шастакоў правільна сказаў аб дысцыпліне. Гэта ў ячэйцы павінна быць на першым месцы… — Яна раптам замяшалася. — Ды я не пра гэта… Я хацела сказаць пра сабе… Чырвань заліла твар: — Слухай, Андрыенка, лепш сам прачытай… вось тут я напісала, — і яна сьпехам перадала паперу.