Старонка:Наша сонца (1932).pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

— Калі ўжо яны пайшлі, дык тут трэба бачыць канец.

Рабін Калмановіч дэталізаваў словы суседа:

— Гэта пачатак канца, Нохім. Гэта азначае… Што гэта азначае? Адбіліся ад рук, ад хаты, ад законаў… ну, і канец яўрэйству…

— Эт, аб чым думаць багата! Трэба ратаваць маладых ад пагібелі.

Даушы «спакойнага сна», бразгаючы клямкамі, пайшоў з хаты сусед. Калмановіч паменшыў агонь у газоўцы, сеў за стол, паклаўшы перад сабой сухія, з сінімі жыламі, рукі. Калмановіч задумаўся. Дума была важкай і цяжкой нязьмерна. Трэба было ламіць свае старыя звычкі, пераконваць сваю ўласную развагу, што аднойчы падказала правілы аб аднатоннасьці. Аднатоннасьць гэтую трэба было адкінуць, трэба было забыцца на яе. Што з таго, калі ён будзе безрупатлівым і аднатонным звонку? — ссаць, драпаць, балець будзе ўсярэдзіне, усёй істотай будзе валодаць турбота, будзе хадзіць турбота целам, і ці добра, ці блага гэта абыйдзецца — хто-ж ведае?

У Калмановіча — дзьве існасьці. Адна — карэнная — што, уцаляваўшыся аднойчы ў развагу, прадыктавала ўстойлівы, здавалася, закон:

— Рабін, Калмановіч! Калі ты хочаш, каб лёх твой быў сухім і цёплым, калі ты хочаш, каб хмары над домам тваім прыйшлі без навальніцы, калі ты хочаш, каб дачка твая — адзіная дачка, рабін Калмановіч!..

Ходзіць целам турбота, важкімі ды цяжкімі думамі засела турбота ў галаве. І настойліва, і балюча, і войстра гудзіць у істоце, у падсьвядомасьці другая, толькі што народжаная, існасьць:

— Слухай, слухай, рабін Калмановіч! Лёх твой, дом твой, дачка твая… Так, дачка твая кіне бацькаўскі дом, будзе жыць з гоем… Дзякаваць богу, аднаго забілі. Дык ша! Знойдзецца новы, — хіба мала комсамольцаў, што зазіраюць у вочы твае дачкі?

Калмановічу раптам здалося, што за сьпіной у яго стаіць нейкі незнаёмы чалавек, чалавек упяў позірк у ягоную