Старонка:Наша сонца (1932).pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

Але старая Эстэр сваёй жаночай інтуіцыяй, сёмым пачуцьцем чалавека зразумела, што трэба слухацца мужа, муж ведае, што робіць.

— Ой, цорэс, — сказала ў роспачы Эстэр.

7

Квадрацік паперы, густа упісаны дробнымі літаркамі, ляжыць перад імі на стале. Далей — за сталом перад імі вакно, шкло ў вакне ў дробных пухіркох, і вуліца, якая відна праз шкло, комедна ліліпуціцца: хочаш разгледзець добра, што робіцца на вуліцы, шчыльна вачыма прыхініся да шкла, захіні вочы рукой напоўкружочкам — дагістарычным тэлескопам — і тады ўбачыш людзей на вуліцы не ліліпутамі, не акторамі «Пятрушкі», а самых сапраўдных людзей на звычайны чалавечы рост.

Гэтае — дрэнна зробленае шкло — дадзела папярэдніку Шастакова, і вакно было завешана вялікім аркушам тоўстае паперы. Дакладчыкі, рыхтуючыся ў гэтым пакоі, кавалак за кавалкам падралі фіранку на тэзісы, — плян, што ляжаў у выглядзе папяровага квадраціка перад імі, быў таксама кавалкам гэтае фіранкі.

— Галоўнае што? Нардом трэба зрабіць сапраўды культурнай установай, а ня месцам для спатканьняў. Яго трэба загрузіць цікавай, карыснай і вясёлай працай. Значыцца, мы пачынаем з вечара самадзейнасьці?

— Ёсьць. Распланіроўка гурткоў. Ты бяры сабе гурток марксызму і ленінізму. Патапенка вельмі заняты, ад яго нічога ня возьмеш.

Дробным, акуратным, як і сам, почыркам Длугач напісаў побач з «Маркс—Ленін» прозьвішча сакратара. Анатоль усьміхнуўся ад раптоўнага зьбегу слоў.

— Слухай, Длугач. Так і ўмаўляемся. У суботу павінен быць вечар самадзейнасьці. Зьбяры хлапцоў, няхай нардом у чалавечы выгляд прывядуць.

— Добра, добра. Усё будзе зроблена, — Длугач сунуў папяровы квадрацік у кішэню, вышаў з пакою, прыгладжваючы рукой непаслухмяныя валасы.