Старонка:Наша сонца (1932).pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

— Ты раіўся з Навіцкай?

— Так, раіўся. Яна абурана яшчэ больш за мяне. Будзе судзіць.

— Дык рыхтуйце. На мяне чакаць ня прыдзецца.


— — і парушыць спакойны наступ будняў, сон прагоніць, зьнікне радасьць, спакой, супачын. Гора? О! СтараяСоня ведае, у якія вопраткі апранаецца яно, ведае, колькі важыць матчына гора, — каратаў на шалі насып, не пераважаць…

— Вы толькі прыдзеце на суд і выступіце сьведкай. Ну, раскажаце, як прыбеглі да царквы. Раскажаце пра Мотку… Ці сьмяяўся ён на вуліцы з папа… дый праз розную там драбязу. Вось і ўсё.

— А плаціць, таварыш, судзьдзі трэба будзе?

Андрыенка ня стрымаў усьмешкі. Дый стрымліваць яе ня трэба было: яна была па-дзіцячаму простай і адкрытай.

— Не, Цётка Рабіновіч, мы, комсамольцы, самі суд організуем. Вам рупіццца ня трэба.

Правяла старая неспадзяванага гасьця аж за калітку. Вярнуўшыся ў хату, узялася за венік.

— Што там выйдзе? Нічога ня выйдзе. Хіба Кранцэвіча засудзіш? — і яна зноў махнула рукой.

11

Пра гэта сьведчыла ўсё:

— перакрэсьлілі пэрспэктыву прастораў вятры; заюрлівілі, забалявалі, засваволілі па зямлі; будуць доўга стынуць яблыні ў садку; зьвініць шкло безьліччу ручаін; дагістарычным мітам стаіць — вечарамі — над прадоньнем барвовае — колеру струкоў перцу — сонца; апошнія сьведкі летніх актаў запладненьня: гарбузы — (іх жоўтае мяса пахне жаночай цяплынёй), пепенкі (— імі можна гуляць у пінг-понг), памідоравы россып (— барвовая пухліна); зямля страціла цнатлівасьць: безьліч кволага павуціньня; —