Старонка:Наша сонца (1932).pdf/93

Гэта старонка не была вычытаная

папяросы, на падлозе ў залі прымайстраваўся Курыловіч — маляваў вялізарны плякат:

СУД НАД АНТЫСЭМІТАМ КРАНЦЭВІЧАМ

Длугач падганяў:

— Братка Васіль, хутчэй, родненькі, хутчэй варушыся. Яшчэ-ж пяць лёзунгаў трэба зьляпіць.

Але Курыловіч спакойна ляпаў на паперу фарбу, размазваў яе і, напэўна, перажываў наплыў натхненьня.

— Пашлі ў школу, там хоць са два зробяць.

Жэня ішла паўз нардом. Учула галасы праз расчыненае вакно, захацелася забегчы хоць на хвілінку, але стрымалася, гадзіньнік паказваў палову чацьвертай — трэба было ісьці ў арцель, раздаць работу.

Жэня загадвала кравецкай майстэрняй. У Жэні ёсьць два клопаты — сваіх дзяўчат у комсамол уцягнуць і — другі клопат, гаспадарчы — мэханізаваць арцель.

Другая зьмена зьбіраецца: стукаюць зінгеры, з-пад голкі бягуць сьцяжок за сьцяжком, сьпяшаюцца работу канчаць работніцы, сьпешцы сваёй, каб латвей было, падпяваюць.

Жалезны мэтр спрытна адмервае палатно — столка за столкай.

— Бярыце матэрыял, дзяўчаты, — кажа адным Жэня.

— Слухайце, хто выходныя заўтра, не забудзьце-ж ў нардом на суд прыйсьці, — гэта другім.

Плян у Жэні такі: —

Адну, другую, трэцюю сьцяну раскідаць, зрабіць прасторную залю з гэтых пакойчыкаў; стол даўжэзны ад сьцяны да сьцяны паставіць — у шэраг — па абодвы бакі стала — пасадзіць работніц.

Гэта толькі дэталь зьмены. Хіба разгонішся на зінгерах рознага веку, што зьнесены ў арцель работніцамі — як пай? Хіба доўга будзеш круціць нагой калёса? — круціш, круціш, дый, як бачыш, прыстанеш. Конвэер пойдзе па доўгім стале — паплыве па ім вопратка, прыпыняючыся ля кожнай зработніц: работніца сваю работу робіць — што-небудзь адно, — падзел працы. Электрычнасьцю будуць шыць. Так,