Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/162

Гэта старонка не была вычытаная

здолеюць дастаць да нас, дык мы загінулі, бо адступаць зараз ніяк нельга.

Мы пачынаем страляць у іх. Але яны падбіраюцца ўсё бліжэй да нас і справа робіцца зусім паганай. Бэртынк у яміне разам з намі. Калі ён бачыць, што мы не трапляем, бо з-за вельмі моцнага агню мы задужа клапоцімся пра заслону, — ён бярэ вінтоўку, выпаўзае з яміны і меціцца, абапёршыся на локаць. Ён страляе і ў той-жа момант аб яго шчоўкае куля. Ён паранены. Але ён застецца ляжаць і ўсё меціцца. На міг ён аднімае руку ад вінтоўкі, потым меціцца зноў. Раздаецца стрэл. Бартынк апушчае вінтоўку, гаворыць: «Добра!» — і скатваецца назад. Задні з двох, што кідаюць агнём, паранены. Ён падае. Кішка вывальваецца з рук другога. Полымя рассыпаецца ва ўсе бакі і чалавек згарае.

Куля трапіла Бэртынку ў грудзі. Праз некалькі хвілін асколак знараду зрывае яму падбародак. У таго-ж асколка хапае моцы, каб разьдзёрці яшчэ і сьцягно Лееру. Леер стогне і апіраецца на рукі. Ён шпарка зыходзіць крывёй. Праз некалькі хвілін ён асядае як апарожненая кішка. Якая яму цяпер карысьць з таго, што ён у школе меў такія добрыя посьпехі ў матэматыцы?

Мінаюць месяцы. Гэта лета 1918 году — самае крывавае і самае цяжкае. Дні стаяць, як анёлы, у золаце і блакіце, і так гэта дзіўна над колам усёзьнішчэньня! Тут кожны ведае, што мы праграем вайну. Мы адступаем, мы не можам больш ісьці ў атаку: пасьля гэтага вялікага наступу ў нас больш няма ні людзей, ні ампутацыі.

Але вайна працягваецца — сьмерць працярэблівае сабе дарогу.

Лета 1918 году. Ніколі ’шчэ жыцьцё, пры ўсёй сваёй мізэрнасьці, не здавалася нам такім жаданым, як цяпер! Чырвоныя макі на лузе перад нашымі баракамі, гладкія жукі на сьцяблох травы, цёмныя вечары ў паўзмрочных, халодных пакоях, чорныя, поўныя таемнасьці дрэвы ў вячэрняй цемрадзі, зоркі ў цурчаньні вады, мары і доўгія сны — о, жыцьцё, жыцьцё, жыцьцё!

Лета 1918 году. Ніколі ’шчэ ня зносілася моўчкі гэтулькі, колькі ў момант выступленьня на фронт. Узьнікаюць дзікія, хвалюючыя чуткі аб міры. Яны непакояць сэрцы, і тым цяжэй гэта выступленьне, цяжэй, як ніколі дагэтуль.

Лета 1918 году. Ніколі ’шчэ жыцьцё ў акопах не здавалася больш горкім і жудасным, як у часе гураганнага агню, калі зьбяле-