Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/90

Гэта старонка не была вычытаная

Я гляджу на які тэрмін мне дадзены водпуск. Семнаццаць дзён — чатырнаццаць на водпуск і тры на дарогу. Гэтага зусім мала і я пытаюся, ці нельга атрымаць пяць дзен на дарогу. Бэртынг паказвае на мой білет. Тут я бачу, што мне ня трэба зараз-жа зьвяртацца на фронт. Па сканчэньні водпуску мне трэба зьявіцца на курсы ў лягерах.

Шмат хто зайздросьціць мне.

Кат дае мне добрыя парады, як мне назаўсёды ўвільнуць з фронту.

— Калі ў цябе ёсьць галава на плячох, дык табе ўдасца там зачапіцца.

Уласна кажучы, мне было-б прыямней паехаць толькі праз восем дзён, бо гэты час мы яшчэ прабавімся тут, а тут, да праўды, добра.

Мне, вядома, даводзіцца пачаставаць хлапцоў у шынку. Мы ўсе крыху п’яныя. Я сумнею. Я буду адсутнічаць шэсьць тыдняў. Бязумоўна гэта вялікае шчасьце, але што будзе, калі я зьвярнуся? Ці пабачу я ўсіх зноў? Гайе і Кемэрыха ўжо няма, — хто наступны?

Мы п’ем, і я пазіраю то на аднаго, то на дугога. Альбэрт сядзіць поруч са мною і курыць. Ён падбадзёрваецца. Мы заўсёды былі разам. На супраць мяне згарбаціўся Кат з пахілымі плячыма і з сваімі шырокімі вялікімі пальцамі і лагодным голасам, Мюлер з выпнутымі зубамі і брахлівым сьмехам, Т’ядэн з мышынымі вочкамі, Леер, які адгадаваў сабе бараду і выглядвае на саракагадовага.

Над нашымі галовамі — густы дым. Чым-бы быў салдат бяз тутуну? Палкавая крамка — гэта наш прытулак, піва — больш, чым пітво, яно адзнака таго, што мы без сьцеражлівасьці можам выцягваць і скарачаць цягліцы. Мы так і робім. Мы выцягнулі ногі далёка наперад і дабрадушна плюем вакол сябе, ні на каго не зважаючы. Якое ўсё гэта можа мець значэньне, калі заўтра ад’яжджаеш!

Уначы мы ’шчэ раз накіроўваемся на той бок каналу. Мне амаль страшна паведаміць танклявай брунэтцы, што я ад’яжджаю і што калі я зьвярнуся, мы напэўна, будзем дзе-небудзь далёка і, такім чынам мы больш ніколі не пабачымся. Але яна толькі ківае галавой і не шкадуе. Спачатку я не магу гэтага зразумець, але потым даведваюся ў чым справа. Леер мае рацыю. Калі-б мне прыпадала ехаць на фронт, тады-б яна сказала: — Pouvre garson! — але водпуск — пра яго ня варта гутарыць, ён значна менш цікавы. Ну яе да д’ябла з яе