3-я русалка. Як наскучыць скакаць, да вады пабяжым, акунемся туды усім целам сваім (пластычна выцягівае рукі над курганам, як-бы плаваець). Потым узноў усе разам зьбягаюцца, бяруцца за рукі і ў адзін голас пяюць:
„Так нам весела жыць сярод сосен, дубоў, каля замка таго, гдзе жывалі князі“…
Гуля-ля, гута-та, гута-та, гуля-ля. (Чуваць трэск па лесе ад сухіх сукоў, русалкі палохаюцца, разьбягаюцца ў разныя бакі і прыслухоўваюцца: трэск усе гучней і гучней).
1-ая русалка. Ціха… Ці вы чулі, ці не? Што-сь трашчыць каля нас.
2-ая русалка. Чула так сама я, вось напроці як раз. (Выцягівае рукі ўперад).
3-ая русалка. Можа воўк, ці мядзьведзь, бо хто-ж гэткай парой.
1-ая русалка. (прыслухоўваючыся) Стукат толькі дзьвюх ног…
2-ая русална. Ну, і што-ж там за дзіў: у госьці к нам чалавек між дзярэў заблудзіў…
Усе тры: (разам). Чалавек, чалавек! не здарма пелі мы, няхай прыдзе сюды на курган наш вялікі (усе падбягаюць к кургану і акружаюць яго з розных бакоў).
Усе тры: (разам). Мы навеем яму тут салодкія сны. (Усе тры нахіляюцца над курганам, як-бы нешта калдуючы і выцягваюць над курганам пластычна рукі).
Усе (разам). Хай сасьніцца яму тут Прадслава княжна, што праклята была сваей мачыхай злой… (Чутны шагі чалавека).
Русалкі ўсе (усхапіўшысяя разам). Ай, ай, ай! А цяпер хто куды, разьляцімся, як сны… (Разьбягаюцца па лесу).
ЗЬЯВА II.
Князь Усяслаў (выходзе аглядаючыся). Хаджу і блуджу я, ужо колькі гадзін і, дзе ні ступлю я, ня бачу пуцін. Дубы ды хваіны, бярозы, вязы, скрыгочуць асіны, шыпяць верасы. Кругом нейкі шорах, жуда, пустата; па долах, па узгорках лягла цемната. Вось нешта сьмяецца, вось нешта пяе, то кліча здаецца, то тут-жа снуе… (крычыць) Агу, агу! Ня чуваць гукаў. О, край мой радзімы! Ты