Старонка:На Полацкім Замчышчы (1928).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

ён нідзе без мяне, без яго я нідзе. Як любіліся мы, як быў ясен прастор! Плялі думкі свае з сонца, месяца, зор… А пасьля ад мяне адарвалі яго. Узялі, павялі не сказалі-чаго… Сьцюжай выла зіма. (уздыхае). Сьцежку сьнег засыпаў; Даплялася к курганку, дзе міленькі мой спаў… Абняла курганок, сьлёзы беглі з павек і заснула я там, ах, заснула на век! І за тое сную так сюды і туды, успамінаючы свой век малады між людзьмі…

Усе тры. (разам качаючыся). Гуля-ля-гута-та, гута та, гуля-ля… Успамінаючы свой век малады між людзьмі. (Чуваць зноў затрашчалі сукі. Русалкі палохаюцца, усхопліваюцца з падлогі і прыслухоўваюцца).

1-ая русалка. Зноў трашчыць у кустох.

2-ая русалка. Гэта, знаць, любы мой вярнуўся ка мне са старонкі чужой.

1-ая русалка. Не, ня твой, але мой зменьнік той ходзе, знаць зноў мяне палюбіў, будзе зноў цалаваць.

2-ая русалка. І ні твой, і ні яе (паказывае на 3-ю русалку), а мой верны слуга княжну ўспомніў сваю, і ідзе, як мага.

3-ая русалка. (як-бы сама да сябе) Мо, нябошчык, мой любы…

1-ая русалка. Мо, татуля сівы…

2-ая русалка. Мо, стары князь, мой муж, ка мне ідзе, як жывы?..

Усе тры. (разам) Ну, у кусты, хто куды; пакуль блуду яго не надойдзе канец. Закруцім, замуцім мы яго у лясу, да княжны давядзём, хай пабачыць яе… (разьбягаюцца).

Князь Усяслаў. (разглядаючыся). Ня сьлеп я, здаецца, ня п‘ян, зноў гэтае мейсца, той самы курган… І ногі прысталі, і хочацца спаць, а сьцежкі, чым далей-ня знаць і ня знаць. Ці кінуў хто чары у кожны тут кут, ці ведзьмы ў нарокі мяне водзяць тут. Так шумы пужаюць, чуць што дзе дрыгне, я к замку сьпяшаюсь і жудасна мне. — Агу… Агу-го… Ня чуваці адказу, німа. О, край мой радзімы, ты зводзіш з ума… я траплю да замку і жудасна мне… (ідзе далей).

Русалкі. (выбегшы разам) І не наш, і ні чый… так сабе чалавек…

1-ая русалка. Для спачынку яму я прыдумала лек…

2-ая русалка. І мне ведама ўжо…

3-ая русалка. Калдаваць, чараваць…