Старонка:На Полацкім Замчышчы (1928).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

Акт II.

На старадаўнім Полацкім замчышчы.

АСОБЫ:

КнязьУсяслаў,княжнаПрадслава,
Чорны, Ведзьмы, няпрытомныя душы.

(Месячная ноч. На ўзгорку стаяць разваліны замку, далей відаць Сафійскі сабор сярод дрэваў. Каля замку відаць поўразваліны ганак, дзьверы забіты дошкай. Ад усяго веець жудой і пусткамі. Выходзіць пяць няпрытомных душ з замку і, сказаушы сваю прамову, узноў скрываюцца за яго сьцянамі).



ЗЬЯВА I.

Стары дзед. (худы, згорблены з кіем у руцэ, выходзіць з-за сьцен замку). Ходзім і бродзім мы, няпрытомныя, тут каля замку таго, дзе балявалі князі слаўныя, мы-ж у іх харобрай дружыне былі… (ідзець, як цень, за сьцены замку).

Старая кабета. (ціха выплывае з другога боку замку). А калі-ж к нам змілаваньне з яснай далі прыдзе, гляне… (падымае вочы і рукі к небу), лад-парадак пазаводзе, думкі песьняй асалодзе… (сядае на ганку).

Малады хлапец. (выходзіць з адвагай). А калі-ж к нам рыцар важны прыплыве, з княжной прыгожай нас падыме, заахвоце к лепшай славе і рабоце… (сядае на ганку).

Чалавек. (з чыноўнага люду). А калі-ж к нам прыдуць весьці, што пара усім засесьці на пачэсным пасадзе, ў роўнай долі, ў роўнай радзе… (ідзець за сьцены замку ні кога не заўважывае).

Маладая дзяўчына. (выходзіць, як цень). А калі-ж пясьняр вялікі нашай песьняй пусьце клікі і гарою, і даліною, дрогне небам і зямлёю… (падыходзе к сідзячым на ганку).

Усе душы. (разам). А калі усё гэта будзе, дзе схавана, дзе марудзе; ходам ходзе, не прыходзе, а здаецца клічам годзе… (Раздаецца шум і трэск па лесу і душы, як цені, усе расходзяцца за сьцены замку і хаваюцца за імі).

Князь Усяслаў: (падходзіць — стомлены, але з адвагай к ганку замку. У яго руцэ сякера, якую ён кладзе на ганак, ён моцна ўздыхае і выцірае пот хустачкаю з свайго