твару). Колькі ўжо ночак, колькі ўжо раз стукаўся ў гэтыя сьцены… Вечна заходзіла штосьці не ў час мне на дарозе нязьменна… Дзед мой нябошчык, калі уміраў, так гаварыў мне і тату (паказываець аднэй рукой на замак, а другой бярецца ў бокі): у замчышчы гэтым Прадслава княжна мачыхай злою заклята… Жаданьне маё адварожыць чары і кінуцца у бойку хутчэй на змаганьне… Каб вывесьці княжну з няволі глухой, даць сьвет ей і шчасьце, і волю… (ходзіць па сцэне і з гонарам ударывае сябе ў грудзі). Прырода дала мне магчымыя рэчы быць слаўным ў пакоі і страшным у баёх; багацьце, навука і моцныя плечы усё з шчодрасьцю была дарована мне; я біўся ня раз ужо з ворагам лютым і тут пастаю да канца галавой (падыходзіць к ганку і бярэцца за сякеру). Я славу здабуду, к табе я на помач адважна іду… (пачынаець сякерай ламацца ў дзьверы замку).
Чорны. (крадучыся каля сьцен, падходзіць к князю і выбіваець у яго з рук сякеру). Зноў ты, зноў ты непакоіш, наша царства-уладарства. Зноў ламаці — думкі роіш — праўды нашай гаспадарства.
Князь. (бярэцца за галаву і стомлены садзіцца на ганку)
Чорны. Вон адгэтуль, вон з парога. Скарб пад нашымі замкамі. Вон, якой прышоў дарогай: (паказываець у лес) скарб пільнуе цемра з намі… Хто закон наш не ўшануе — я здаўлю таго прынукай: абручом такім спаўю я, (круціць рукамі) як вужакай, як гадзюкай (сьмяецца) ха-ха-ха-ха (хаваецца за сьцяну).
Князь. (узноў бярэцца за сякеру і падходзіць к дзьвярам). Так ужо ёмка сякеру залажыў, меціўся дошку сарваці, бач, як-бы сілы усе свае збыў (апушчаець руку з сякерай). Млее рука, не спазнаці (закладае сякеру за дошку узноў). Ну, адрывайся, пракляты запор, досіць, жартаваці са мною… Сілы, больш сілы, ах каб цябе мор… Зноў не пакратаць рукою…
Чорны. (падскаківаець і узноў выбівае сякеру) Зубамі грызі, війся у ранах, сэрцам бі у камень, як звонам. Крывёю парог зьлі цэгляны, трупам тут ляж безгалоўным…
Князь. (узноў апушчаецца і бярэцца за галаву).
Чорны. (Выцягівае рукі). І з сьвету таго выглянь марай, з небам аплутаўшысь дружбай (стукаець кулаком аб руку), удар пярунамі з-пад хмараў, я не пакіну тут службы… (прытуляецца к сьцяне).
Князь. (устрапянуўшыся раптам і паднімае сякеру). Вось і сякера мая, к рабоце хутчэй… У замак патрапіць я мушу. (Замахівеацца сякерай у самыя дзьверы).