Старонка:На дне акіяна (1939).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

хлебу, — паўтарыў лейтэнант, быццам гэтая фраза дастаўляла яму задавальненне.

— Што? Любуецеся на мяч? — пачуўся чыйсьці голас.

Ззаду іх стаяў Эльстэд, адзеты з іголачкі ва ўсё белае, з папяросай у зубах; вочы яго ўсміхаліся з-пад шырокаполага капелюша.

— Што вы тут гаворыце пра хлеб з маслам, Уэйбрыдж? Бурчыце, як заўсёды, што марскія афіцэры атрымліваюць вельмі малую пенсію?.. Ну, цяпер да майго старта астаецца не больш сутак. Сёння будуць гатовы талі[1]. Яснае неба і лёгкае хваляванне — якраз падыходзячае надвор'е для таго, каб спусціць у мора дванаццаць тон свінца і сталі. Ці не праўда?

— Ну, на вас надвор'е адаб'ецца мала, — сказаў Уэйбрыдж.

— Зусім не адаб'ецца. На глыбіні сямідзесяці або васьмідзесяці футаў, — а я дасягну яе праз дзесяць секунд, — ні адна частачка вады не варухнецца, хоць-бы вецер ахрып ад рэву там, наверсе, а хвалі ўздымаліся да самых воблакаў.

Эльстэд накіраваўся да борта. Усе трое, апіраючыся на локці, нахіліліся і сталі глядзець на жоўта-зялёную ваду.

— Спакой, — сказаў Эльстэд, даканчваючы ўголас сваю думку.

— А вы ўпаўне ўпэўнены, што гадзіннікавы механізм будзе спраўна дзейнічаць? — запытаў праз некаторы час Уэйбрыдж.

  1. Талі — вяроўка на двух блоках для пад'ёму цяжараў.