Старонка:На дне акіяна (1939).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

— Ён спраўна дзейнічаў трыццаць пяць разоў, — сказаў Эльстэд. — Ён павінен працаваць.

— А калі сапсуецца?

— А чаго яму псавацца?

— Я не згадзіўся-б спусціцца ў гэтай праклятай штучцы нават за дваццаць тысяч фунтаў.

— Прыемны вы субяседнік, нечага сказаць! — усклікнуў Эльстэд і спакойна плюнуў у ваду.

— Я ўсё-такі да гэтага часу не разумею, як вы будзеце кіраваць гэтай штукай, — заўважыў Стывенс.

— Перш за ўсё я буду заключан у герметычна закрытым шары, — сказаў Эльстэд. — Пасля таго, як я тры разы запалю і патушу электрычнасць у знак таго, што я сябе добра адчуваю, мяне спусцяць з кармы пры дапамозе вось гэтага крана, прычым да шара ўнізе будуць прымацаваны вялікія свінцовыя грузілы. Верхняе свінцовае грузіла мае вал, на які накручан моцны канат даўжынёй у шэсцьсот футаў, — вось і ўсё, што прымацоўвае грузілы да шара, калі не лічыць талей, якія будуць перарэзаны, калі прыбор спусцяць. Мы лічым лепшым канат, чым дротавы кабель, таму што яго прасцей перарэзаць і ён лягчэй усплыве. Як вы можаце заўважыць, у кожным з гэтых свінцовых грузіл ёсць адтуліна, праз якую зацягваецца жалезны брус; брус будзе выдавацца на шэсць футаў з ніжняга боку. Калі гэты брус атрымае штуршок знізу, ён прыпадыме рычаг і пусціць у ход гадзіннікавы механізм, які знаходзіцца збоку вала, на які накручан канат. Увесь снарад паступова спускаюць у ваду і пераразаюць талі. Шар усплывае, — калі ён напоўнен паветрам, ён лягчэй