Старонка:На дне акіяна (1939).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

вады, — але свінцовыя грузiлы адразу тонуць, і канат разматваецца. Калі ён разматаецца ўвесь, то шар пойдзе на дно, бо яго пацягне канат.

— Але навошта патрэбен канат? — спытаў Стывенс. — Чаму-б не прымацаваць грузiлы прама да шара?

— Каб унікнуць моцнага штуршка там, на дне. Бо ўся-ж гэтая штука паiмчыцца на дно, міля за міляй, са страшнай быстрынёй. Усё разляцелася б ушчэнт, калi-б не гэты канат. Але грузілы ўдарацца аб дно, і, як толькi гэта атрымаецца, пачне дзейнічаць плывучасць шара. Ён будзе апускацца ўсё павольней і павольней i, нарэшце, спыніцца. Тут вось і пачне працаваць механiзм. Як толькі грузiлы ўдарацца аб дно, брус будзе выштурхнут і пусціць у ход гадзіннікавы механiзм; тады канат зноў пачне накручвацца на вал. Я буду прыцягнут на дно. Там я астануся поўгадзiны, запалю электрычнасць і агледжу дно. Затым гадзіннікавы механізм вызваліць пружыну з нажом, канат будзе перарэзан, і я зноў паiмчуся уверх, як пузыр у шклянцы содавай вады. Канат дапаможа мне ўсплысці.

— А калі вы выпадкова ударыцеся аб якое-небудзь судно? — запытаў Уэйбрыдж.

— Я буду падымацца з такой быстрынёй, што пралячу праз яго, — сказаў Эльстэд, — як гарматнае ядро. Аб гэтым няма чаго непакоіцца.

— А ўявіце сабе, што нейкае спрытнае ракападобнае ўлезе ў ваш механiзм?

— Тады для мяне лепш было-б не спускацца, — сказаў Эльстэд, павярнуўшыся спіной да мора i гледзячы на шар.